Перайсьці да зьместу

Сьпіс смаленскіх князёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Смале́нскае кня́ства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 году, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзімеравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Ўладзімера Сьвятаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжаньні пры жыцьці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Ўладзімер Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжаньня. Да 1125 году (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Ўладзімера Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расьціслаў Мсьціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам да поўнай страты княствам самастойнасьці напачатку XV стагодзьдзя.

Ніжэй прыведзены максымальна поўны сьпіс князёў за ўвесь час існаваньня Смаленскага княства.

Смаленск у складзе Кіеўскай Русі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гады княжаньня ў СмаленскуПартрэтІмяГады жыцьцяПаходжаньнеЗаўвагі
1каля 988 ці каля 1010 — раней 1015
Станіслаў Уладзімеравіч(984/987 — да 1015)сын вялікага князя кіеўскага Уладзімера Сьвятаславіча
21054—1056/1057
Вячаслаў Яраславіч(1033/1036—1056/1057)сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрагаатрымаў Смаленскае княства пасьля сьмерці бацькі
31056/1057—1060
Ігар Яраславіч(1033/1036—1060)сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрагауспадкоўваў Смаленск пасьля сьмерці брата Вячаслава, раней — князь уладзімера-валынскі
41073—1078
Уладзімер Усеваладавіч Манамах(1053—1125)унук Яраслава Мудрага, сын пераяслаўскага князя Усевалада Яраславічаатрымаў Смаленск пасьля выгнаньня з Кіева князя Ізяслава і перамяшчэньня Усевалада на княжаньне ў Чарнігаў; пазьней чарнігаўскі, пераяслаўскі князь, вялікі князь кіеўскі
5каля 1093—1095
Мсьціслаў Уладзімеравіч(1076—1132)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамахапасаджаны ў Смаленск бацькам; раней князь наўгародзкі, растоўскі; пазьней — растоўскі, наўгародзкі, белгарадзкі, вялікі князь кіеўскі
61095
Ізяслаў Уладзімеравіч(? — 1096)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамахаперакладзены ў Смаленск наўзамен брата Мсьціслава; раней князь курскі, пазьней — мурамскі
71095—1097
Давыд Сьвятаславіч(каля 1050—1123)унук Яраслава Мудрага, сын вялікага князя кіеўскага Сьвятаслава Яраславічазаняў Смаленск, выгнаўшы зь яго князя Ізяслава; раней князь пераяслаўскі, мурамскі, наўгародзкі; пазьней — чарнігаўскі
81097—1113 (магчыма, былі суправіцелямі ці зьмянялі адзін аднаго)
Сьвятаслаў Уладзімеравіч(? — 1114)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамахапазьней князь пераяслаўскі
9
Яраполк Уладзімеравіч(1082—1139)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзімера Манамахапазьней князь пераяслаўскі, вялікі князь кіеўскі
101113—1127[1]
Вячаслаў Уладзімеравіч(каля 1083—1154)унук Усевалада Яраславіча, сын вялікага князя кіеўскага Уладзімера Манамахаатрымаў у спадчыну Смаленск ад брата Сьвятаслава; пазьней князь тураўскі, пераяслаўскі, перасопніцкі, вышгарадзкі, вялікі князь кіеўскі

Дынастыя Расьціславічаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гады княжаньня ў СмаленскуПартрэтІмяГады жыцьцяПаходжаньнеЗаўвагі
111127—1159
Расьціслаў Мсьціславіч(каля 1108—1167)сын вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Уладзімеравічаадначасова князь наўгародзкі і вялікі князь кіеўскі (1054—1055), пазьней вялікі князь кіеўскі (1159—1167)
121159—1171
Раман Расьціславіч
(першае княжаньне)
(? — 1180)сын Расьціслава Мсьціславічапазьней вялікі князь кіеўскі (1171—1172)
131171—1172
Яраполк Раманавіч
(першае княжаньне)
(? — пасьля 1177)унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рамана Расьціславіча
141172—1174
Раман Расьціславіч
(другое княжаньне)
(? — 1180)сын Расьціслава Мсьціславічапазьней вялікі князь кіеўскі (1174—1176)
151174—1175
Яраполк Раманавіч
(другое княжаньне)
(? — пасьля 1177)унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рамана Расьціславічапазьней князь трыпольскі
161175—1176
Мсьціслаў Расьціславіч Храбры(? — 1180)сын Расьціслава Мсьціславічараней князь белгарадзкі, пазьней — князь наўгародзкі
171176—1180
Раман Расьціславіч
(трэцяе княжаньне)
(? — 1180)сын Расьціслава Мсьціславічаадначасова князь наўгародзкі
181180—1197
Давыд Расьціславіч(1140—1197)сын Расьціслава Мсьціславічараней князь наўгародзкі, таржокскі, віцебскі, вышгарадзкі
191197—1213/1214
Мсьціслаў Раманавіч Стары(? — 1223)унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рамана Расьціславічараней князь пскоўскі, белгарадзкі, пазьней — вялікі князь кіеўскі (1213/1214—1223)
201213/1214—1219
Уладзімер Рурыкавіч(1187—1239)унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Рурыка Расьціславічараней князь пераяслаўскі пазьней — князь оўруцкі, вялікі князь кіеўскі (1223—1235, 1235—1239)
211219—1230
Мсьціслаў Давыдавіч(1193—1230)унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Давыда Расьціславіча
221230—1232
Расьціслаў Мсьціславіч(? — пасьля 1239)унук Давыда Расьціславіча, сын Мсьціслава Давыдавічапазьней вялікі князь кіеўскі (1239)
231232—1238/1239
Сьвятаслаў Мсьціславіч(? — ?)унук Рамана Расьціславіча, сын Мсьціслава Раманавіча Старогараней князь наўгародзкі, полацкі
241238/1239—1249
Усевалад Мсьціславіч(? — 1249)унук Рамана Расьціславіча, сын Мсьціслава Раманавіча Старогараней князь пскоўскі, наўгародзкі
251249—1278
Глеб Расьціславіч(? — 1278)унук Мсьціслава Давыдавіча, сын Расьціслава Мсьціславіча
261278—1279
Міхаіл Расьціславіч(? — 1279)унук Мсьціслава Давыдавіча, сын Расьціслава Мсьціславічараней князь мсьціслаўскі
271279/1280—1297
Фёдар Расьціславіч Чорны(1233/1240 — 1299)унук Мсьціслава Давыдавіча, сын Расьціслава Мсьціславічаадначасова князь яраслаўскі, мажайскі
281297—1313
Аляксандар Глебавіч Смаленскі(? — 1313)унук Расьціслава Мсьціславіча, сын Глеба Расьціславічараней князь мсьціслаўскі
291313—1359
Іван Аляксандравіч(? — 1359)унук Глеба Расьціславіча, сын Аляксандра Глебавіча
301359—1386
Сьвятаслаў Іванавіч(? — 1386)унук Аляксандра Глебавіча, сын Івана Аляксандравіча
311386/1387—1392
Юры Сьвятаславіч
(першае княжаньне)
(? — 1407)унук Івана Аляксандравіча, сын Сьвятаслава Іванавіча
321392—1395
Глеб Сьвятаславіч(каля 1355—1399)унук Івана Аляксандравіча, сын Сьвятаслава Іванавіча
331395—1401
Раман Міхайлавіч Маладой(? — 1401)з чарнігаўскіх князёў, пляменьнік Івана Аляксандравічараней князь бранскі і чарнігаўскі; пасаджаны ў Смаленск вялікім князем літоўскім Вітаўтам у якасьці намесьніка
341401—1404
Юры Сьвятаславіч
(другое княжаньне)
(? — 1407)унук Івана Аляксандравіча, сын Сьвятаслава Іванавіча

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. У В. М. Тацішчава згадваецца таксама Глеб Уладзімеравіч, які трымаў Смаленскую зямлю з 1113 году сумесна з братам Вячаславам, а ў 1118 годзе стаў пераяслаўскім князем. Існаваньне князя Глеба прызнаецца не ўсімі гісторыкамі.
  • Кузьмин А. В. Князья Можайска и судьба их владений в XIII—XIV в.: Из истории Смоленской земли // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2004. — № 4 (18).
  • Веселовский С. Б. Всеволожи-Заболотские // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 331—358.
  • Веселовский С. Б. Смоленские князья [Фоминские, Полевы, Еропкины, Порховские] // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 359—373.
  • Веселовский С. Б. Монастыревы // Веселовский С. Б. Исьсьледования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 374—396.
  • Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. — Пг., 1915. — С. 14—34. (Присутствуют ошибки и сбои в поколениях).
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М., 1977.