Перайсьці да зьместу

Крывая афіцына (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Крывая афіцына
Крывая афіцына
Крывая афіцына
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°41′06″ пн. ш. 23°50′02″ у. д. / 53.685° пн. ш. 23.83389° у. д. / 53.685; 23.83389Каардынаты: 53°41′06″ пн. ш. 23°50′02″ у. д. / 53.685° пн. ш. 23.83389° у. д. / 53.685; 23.83389
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Крывая афіцына на мапе Беларусі
Крывая афіцына
Крывая афіцына
Крывая афіцына
Крывая афіцына на Вікісховішчы

Крывая афіцына — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, пад адрасам пляц Антонія Тызэнгаўза, 4. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Афіцына, каля 1800 г.
Афіцына з боку моста цераз Гараднічанку, 1930-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаваньне мураванага музычнага флігеля ў Горадні вялося ў 1760-х гадох. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза. Назву «крывая афіцына» будынак атрымаў з прычыны сваёй выгнутай формы. У 1774—1780 гадох тут працавала тэатральная школа Антонія Тызэнгаўза. Апроч навучальных мэтаў, будынак таксама выкарыстоўваўся дзеля канцэртаў з наведваньнем публікі. У 1780 годзе школу перавялі ў Паставы[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі.

У першай палове XX ст. праводзілася частковая рэканструкцыя будынка. Выкарыстоўваўся як жылы дом.

Помнік архітэктуры барока. Гэта крывалінейны ў пляне ад пачатку 2-павярховы будынак, накрыты складаным 2-ярусным дахам. Плян будынка, з усяго відаць, абралі зь меркаваньняў утварэньня цэльнага архітэктурнага ансамблю вакол Гарадніцкага пляцу. Аднак ансамбль ня скончылі, таму няма суседніх будынкаў, якія б падтрымлівалі такія крывалінейныя абрысы. Сьцены будынка падзяляюцца шырокімі лапаткамі, філёнгамі, міжпавярховымі пасамі. Ад пачатку першы паверх на галоўным фасадзе з ўвагнутага боку меў адкрытую галерэю з аркадай, у якой было тры ўваходы. Па перабудовах мансарду замянілі на трэці паверх, зьявіліся бальконы[2].

Плян цалкам зьмяніўся. Ад пачатку на першым і другім паверхах разьмяшчаліся невялікія залі і клясы для заняткаў, у мансардзе — інтэрнат для навучэнцаў і жылыя пакоі выкладнікаў[3].

  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 71.
  2. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 70.
  3. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 166.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000031