Крушынка (Украіна)
| Крушынка укр. Крушинка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская |
| Раён | Васількоўскі |
| Дата заснаваньня | 1600 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 168 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 50°13′50″ пн. ш. 30°22′11″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 4571 |
| Паштовы індэкс | 08635 |
| КОАТУУ | 3221484001 |
| Крушынка на мапе Ўкраіны Крушынка | |

Крушынка (па-ўкраінску: Крушинка) — вёска ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва — 347 жыхароў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паходзіць ад такой легенды: калісьці тут праходзілі хрысьціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска вядомая, прынамсі, з 1851 году. У гады Другой сусьветнай вайны падпала пад акупацыю. Сялянаў прымусова вывозілі на працы ў Нямеччыну. Хоць па словах аднавяскоўцаў там умовы працы занадта часта былі нават лепш, чым ва Ўкраіне.
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да вёскі з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя.
Таксама ў вёсцы ёсьць сады, сажалкі і цудоўныя лясы — іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах зьявіліся лісы і вавёркі.
Сучасны стан
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З абраньнем новага старшыні — Васіля Бабраніцкага, сытуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры вёскі зноў ноччу зьявілася асьвятленьне вуліцаў. Была адрамантавана ў пачатку 2012 году частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі зьбірацца на сьвята — сьвята вёскі.
Галерея
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Калодзеж
- Прырода
- Прырода
- Дарога до вёскі
- Дарога до вёскі
- Near pool Shkilnyi. На заднім плане — царква