Перайсьці да зьместу

Крушавац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крушавац
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Сэрбія
Дата заснаваньня 1371
Геаграфія
Плошча 854 км²
Вышыня НУМ 137 м
Часавы пас
Каардынаты 43°35′ пн. ш. 21°19′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 58 745 чал. (2011)
Этнічны склад насельніцтва сэрбы — 95,2%
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +381 37
Паштовы індэкс 37000
Нумарны знак
Сайт krusevac.rs
Крушавац на мапе Сэрбіі
Крушавац
Крушавац
Крушавац

Кру́шавац (па-сэрбску: Крушевац) — места ў Сэрбіі. Адміністрацыйны цэнтар Расынскай акругі.

Крушавац быў заснаваны ў 1371 годзе як умацаваны горад ва ўладаньні княза Лазара Хрэбелянавіча. Царква Лазарыца была пабудаваная Лазарам паміж 1375 і 1378 гадамі ў мараўскім стылі[1]. Горад згадваецца ў адным з эдыктаў Лазара ў 1387 годзе як ягоная рэзыдэнцыя, калі ён пацьвердзіў правы вэнэцыянскіх купцоў на сэрбскай зямлі. Рыхтуючыся да Косаўскай бітвы 1389 году супраць Асманскай імпэрыі, у горадзе быў збор сэрбскага войска. На месцы палаца Лазара засталіся фрагмэнты вежы ягонай жонкі княгіні Міліцы, вестку аб паразе якой, паводле легенды, прынесьлі вароны з поля бітвы. Пасьля бітвы горад быў пасадам княгіні Міліцы. Тое нямногае, што засталося ад гораду Лазара ўважаецца крэпасьць Крушавац, якая ў 1979 годзе была аб’яўлена помнікам культуры выключнай значнасьці[2]. Асманскае панаваньня ў горадзе доўжылася паміж 1427 і 1833 гадамі, але намінальна да 1867 году, калі Крушавац быў сядзібай асобнага санджаку. Панаваньне туркаў было перапыненае за часам аўстрыйскай акупацыі паміж 1688—1690 і 1717—1739 гадамі.

Вялікі манумэнт, прысьвечаны сэрбам, якія загінулі ў бітве за Косава, быў вылеплены Джорджэ Яванавічам і адкрыты каралём Сэрбіі Пэтрам I Караджарджавічам у 1904 годзе. Падрабязкам помніка, сярод іншага, ёсьць статуя вядомага сьляпога сэрбскага паэта Філіпа Вішніча. У пачатку нямецкай акупацыі Югаславіі часткі Югаслаўскай арміі ў пад камандаваньнем Драгуціна Кесеравіча і пры падтрымцы аднаго атрада камуністаў атакавалі нямецкі гарнізон у верасьні 1941 году, але ня здолелі вызваліць горад за час чатырохдзённага бою. За часам Другой сусьветнай вайны на гары Багдала рабіліся масавыя расстрэлы патрыётаў і антыфашыстаў. Самае буйное пакараньне датуецца летам 1943 году. Цяпер на месцы расстрэлаў стаіць помнік Слабадзішта. Крушавац быў вызвалены 14 кастрычніка, калі чэтнікі і немцы разам пакінулі горад. За часам існаваньня Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславіі горад актыўна разбудоўваўся. Тут была пабудаваная вялікая колькасьць заводаў, а сам горад стаў адным з прамысловых цэнтраў Сэрбіі і Югаславі агуламі. На машыннабудаўнічым заводзе імя 14 кастрычніка працавала каля 7 тысяч рабочых.

  1. Jovanovic, Filip; Banovic, Djordje (2012). «Istorija». Lazarica.
  2. «Црква Св. Стефана Лазарица». Споменици културе у Србији.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]