Круоніская ГАЭС
| Круоніская ГАЭС | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Круоніс |
| Пачатак будаўніцтва | 1992 |
| Пачатак эксплюатацыі | 1998 |
| Уласьнік | Ігніціс |
| Эксплюатуючая арганізацыя | Lietuvos energija |
| Тэхнічныя парамэтры | |
| На вадаёме | Нёман |
| Генэруючая магутнасьць | 4×225/217 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 24° у. д.HGЯO |
| Круоніская ГАЭС на мапе Летувы Круоніская ГАЭС | |
Круо́ніская ГАЭС (па-летувіску: Kruonio hidroakumuliacinė elektrinė) — гідраакумулявальная электрастанцыя, разьмешчаная на поўнач ад места Круонісу ў Кашадарскім раёне Летувы, на раце Нёмане.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы з 4 агрэгатаў запрацаваў у 1992 року, цалкам запушчаная ў 1998 року.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Круоніская ГАЭС выкарыстоўвае рознаўзроўневыя вадасховішчы ля Коўна і ўзаемадзейнічае з Ковенскай ГЭС. Пры поўным верхнім рэзэрвуары электрастанцыя можа выдаваць магутнасьць 900 МВт на працягу 12 гадзінаў. Пры нізкім энэргаспажываньні (напрыклад, уночы) з дапамогай лішкаў энэргіі перапампоўвае ваду зь ніжняга вадасховішча ў верхняе.
Электрычнасьць з Круоніскай ГАЭС паступае 330 кВ лініяй электраперадачаў у Электрэны, дзе дзейнічае найбуйнейшая ў Летуве электрастанцыя на арганічным паліве, і ў Коўна.