Кругаварот азоту ў біясфэры
Выгляд
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Шляхі фіксацыі азоту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Атмасфэрны. Пад узьдзеяньнем электрычных зарадаў: N2+O2=NO ці NO2 — утвараецца аксід ці дыяксід азоту. Яны раствараюцца ў парах вады й у выглядзе азоцістае ці азотнае кісьляў з ападкамі трапляюць у глебу. У глебе ўтвараюцца нітраты й нітрыты, якія паглынаюцца расьлінамі.
- Біялягічны. Ажыцьцяўляецца азотафіксавальнымі бактэрыямі, якія пераводзяць азот у дасяжную для расьлінаў форму. Бактэрыі фіксуюць азот у клюбнях бабовых расьлінаў у выглядзе аміяку. Аміяк раствараецца ў вадзе, утвараюцца солі амонію NH4+, якія засвойваюцца расьлінамі. Аміяк акісьляецца бактэрыямі, якія нітрыфікуюць да нітрытаў й нітратаў, якія выкарыстоўваюцца расьлінамі.
- Прамысловы. Ажыцьцяўляецца пры вытворчасьці мінэральных азотных угнаеньняў. Дэнітрыфікуючыя бактэрыі аднаўляюць азоцістыя асновы да малекулярнага азоту N2.