Сарокіна
| Сарокіна укр. Сорокине | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Луганская | ||||
| Раён | Сарокінскі | ||||
| Першыя згадкі | 1859 | ||||
| Дата заснаваньня | 1914 | ||||
| Места з | 1938 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Юры Баклагаў | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 77,33 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 171 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°18′ пн. ш. 39°44′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 43 012 чал. (2019)[1] | ||||
| Этнічны склад насельніцтва |
| ||||
| Афіцыйная мова | расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 6435 | ||||
| Паштовы індэкс | 94407 | ||||
| КОАТУУ | 4411400000 | ||||
| Нумарны знак | BB і НВ / 13 | ||||
| Сайт | krasnodon.su | ||||
| Сарокіна на мапе Ўкраіны Сарокіна | |||||
Сарокіна (па-ўкраінску: Сорокине; у 1938—2016 гадах — Краснадон) — места абласнога падпарадкаваньня ў Луганскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Сарокінскага раёну (не ўваходзіць у ягоны склад).
Знаходзіцца за 50 км ад Луганску на рацэ Вялікай Каменцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сарокіна было заснаванае ў 1914 годзе як руднік. У 1916 годзе на рудніку налічвалася 776 шахцёраў, а на хутары Сарокіна ўжо пражывала 3105 чалавек. У наступным годзе былі абсталяваны новыя шахты — адна вэртыкальная і тры нахільныя. У 1917 годзе ў пасёлку адкрылася першая школа. Мэдычнае абслугоўваньне забясьпечвалі тры шахтавыя мэдпункты, у якіх працавалі 8 лекараў і 16 фэльчараў.
Пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны разбураныя шахты былі адноўлены і мадэрнізаваны, пачалося будаўніцтва новых. Да 1935 году трэст «Сарокінвугальлю» аб’ядноўваў 25 шахтаў, напярэдадні вайны іх было ўжо больш за 40.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Больш за палову насельніцтва гораду складаюць расейцы. Згодна са зьвесткамі ўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году этнічны склад быў наступным:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гордиенко Г. Ф. Краснодон.: Фотоочерк. — Донецк: Донбасс, 1985.
- Никитенко А. Г. Краснодон. Путеводитель. — Донецк: Донбасс, 1976.
- Никитенко А. Г. Краснодон. Путеводитель. — Донецк: Донбасс, 1981.