Конрад Прушынскі
Конрад Прушынскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 лютага 1851[1] |
Памёр | 8 ліпеня 1908[1] (57 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Антон Прушынскі Пелагея Вікторыя Кулакова[d] |
Дзеці | Казімер Прушынскі і Тадэвуш Анастазы Прушынскі[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, выдавец |
Мова | польская мова |
Конрад Прушынскі (па-польску: Konrad Prószyński, псэўданімы «Kazimierz Promyk», «Pisarz Gazety Świątecznej», 19 лютага 1851, Менск — 8 ліпеня 1908, Варшава) — польскі дзеяч асьветы, пісьменьнік, выдавец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў зьбяднелай шляхецкай сям’і. Быў сынам Станіслава Антонія Прушынскага і Пелагеі, народжанай Кулак. Бацька трымаў у Менску фатаграфічную майстэрню (заснавана ў 1839 г.). У маладосьці разам з бацькамі, братамі і сёстрамі быў высланы ў Томск, Заходняя Сібір, з-за абвінавачваньняў бацькі ў патрыятычнай дзейнасьці, у тым ліку ў разьмяшчэньні нацыянальных сымбаляў Польшчы і Літвы на зробленых ім сямейных фотаздымках. У эміграцыі пазнаёміўся са Станіславам Віткевічам, пазьнейшым гісторыкам мастацтва і літаратуразнаўцам, сынам Ігнацыя Віткевіча, высланага ў Томск за ўдзел у Студзеньскім паўстаньні. Разам са Станіславам Віткевічам у 17-гадовым узросьце яму ўдалося выехаць на радзіму і пасьля некалькіх гадоў намаганьняў у 1873 г. дамагчыся вызваленьня са ссылкі сваіх бацькоў і братоў.
У 1875 заснаваў тайнае Таварыства народнай асьветы(pl), якое мела на мэце пашырэньне асьветы сярод народа. Аўтар лемантароў, напр. першага сучаснага лемантара (выдадзены ў 1875 г.) і «Obrazkowej nauki czytania i pisania», выдадзенай у 1879 г. (пераможца міжнароднай выстаўкі Лёнданскага пэдагагічнага таварыства ў 1893 г.). Лемантар Прушынскага быў узяты за ўзор для першага беларускага лемантара[3].
Прапагандаваў індывідуальнае навучаньне мэтадам самаадукацыі, садзейнічаў папулярызацыі чытаньня на вёсцы. З 1881 г. выдаваў штотыднёвік для сялянаў «Gazeta Świąteczna». Прыхільнік арганічнай працы і нацыянальнай салідарнасьці. У 1878 г. заснаваў у Варшаве Нацыянальную кнігарню, якая займалася распаўсюджваньнем папулярнай і навукова-папулярнай літаратуры. Атрымаў званьне ганаровага сябра Таварыства народнай школы(pl).
Быў сябрам Нацыянальнай лігі(pl)[4].
Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках (участак Т-1-15/16).
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1911 годзе плянавалася ўсталяваць помнік Конраду Прушынскаму па праекце Чэслава Макоўскага[5].
Імем Казіміра Промыка названая адна з вуліцаў Старога Жалібожа ў Варшаве.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двойчы жанаты: з Цэцыліяй, народжанай Пуцята (памерла ў 1884 г.), і з Вандай, народжанай Кожан. Ад першай жонкі меў чацвёра дзяцей, ад другой — сямёра.
Дзеці і ўнукі:
- Тадэвуш Анастазі(pl) (1873—1925), журналіст, рэдактар «Gazety Świątecznej» і дэпутат сэйма;
- Казімір (1875—1945), вынаходнік і канструктар;
- Ядвіга (1877—1956), карыкатурыстка, жонка сэнатара Міхала Рога(pl);
- Стэфан (1879—1955), юрыст, прафэсар Унівэрсытэта Мікалая Каперніка ў Торуні;
- Томаш (1887—1912), архітэктар;
- Пелагея Ванда (1889—1953), рэдактарка «Gazety Świątecznej», жонка агранома Пятра Галонскі;
- Конрад Марцыян (1891—1944), капітан гандлёвага марскога флёту і журналіст, апошні рэдактар «Gazety Świątecznej»;
- Яніна (1892—1956), мастачка і журналістка;
- Станіслава (1896—1966), журналістка;
- Баляслаў Антоні (1902—1920), студэнт, загінуў падчас Варшаўскай бітвы пад Восавам;
- Марэк Юзэф (1906—2003), геоляг і географ. Унук Конрада — Мечыслаў Прушынскі(pl), сын Марэка Прушынскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Konrad Prószyński // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ http://web.archive.org/web/20210925204703/https://cmentarze.um.warszawa.pl/pomnik.aspx?pom_id=16230 (пол.)
- ^ Promyk K. Elementarz na którym nauczysz czytać w 5 albo 8 tygodni. — Варшава: 1903.
- ^ Stanisław Kozicki, Historia Ligi Narodowej (okres 1887—1907), Londyn 1964, s. 581.
- ^ Pamięci znakomitego pedagoga
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Konrad Prószyński (kartka jubileuszowa).
- Szczepan Lewicki, Konrad Prószyński (Kazimierz Promyk), wyd. Prószyński i S-ka, Warszawa 1996.
- Władysław Jewsiewicki, «Kazimierz Prószyński», wyd. Interpress, Warszawa 1974
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|