Кобры
Выгляд
Кобры | |
Індыйская кобра (Naja naja) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Лускаватыя |
Падатрад | Зьмеі |
Сямейства | Асьпіды |
Род | Кобры сапраўдныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Naja | |
Кобры сапраўдныя (Naja) — род зьмей сямейства асьпідавых.
Вядома 14 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядома кобра індыйская, або зьмяя-акулярніца (N. naja), зь сьветлым малюнкам накшталт акуляраў на шыі, капская (N. nivea), чорна-белая (N. melanoleuca) і інш.
Даўжыня да 2 м, зрэдку да 2,5 м. Цела моцна выцягнугае, з доўгім хвастом і гладкай луской. Узбуджаныя кобры прымаюць своеасаблівую позу: падымаюць пярэднюю частку цела вэртыкальна над зямлёй, трымаючы галаву гарызантальна, і расшыраюць дыскападобна шыю. Ядавітыя. Некаторыя віды здольны выпырскваць яд на адлегласьць да 2 м, імкнучыся папасьці праціўніку ў вочы.
Кормяцца дробнымі пазваночнымі.
Адкладваюць ад 8 да 45 яек.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |