Асьпіды
| Асьпіды | |
Індыйская кобра (Naja naja) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Зьмеі |
| Сямейства | Асьпіды |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Elapidae | |
А́сьпіды, асьпідавыя (Elapidae) — сямейства ядавітых зьмей атрада лускаватых.
Сямейства аб’ядноўвае 43 роды, 181 від. Найбольш вядомыя кобры, крайты, мамбы, каралавыя асьпіды. Асьпідавыя пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы ў тропіках і субтропіках; сярэднеазіяцкая кобра водзіцца на поўдні Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўжыня да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасьці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сымэтрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касьцей буйныя парныя атрутаправодныя зубы. Атрута нэрвова-паралітычнага дзеяньня, небясьпечны для жывёлаў і чалавека.
Жывуць на зямлі і дрэвах. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі, іншымі зьмеямі.
Большасьць жывародныя.
Некаторыя віды ахоўваюцца.