Кнігі летапісаў
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Кні́гі ле́тапісаў, Кні́гі хро́нікаў (іўр. דברי הימים — Dibh're Hayyamim, па-старажытнагрэцку: Παραλειπομένων — Параліпамэнон) — дзьве кнігі Старога Запавету, разьмешчаныя між кнігамі Цароў і Эздры-Нээміі. У Танаху зьяўляюцца апошнімі кнігамі.
Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснаваньня ізраільскай манархіі, у асноўным пералікам генэалёгіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасьля кароткае згадкі Саўла, засяроджаная на цараваньні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра ягонага сына Саламона, а заключная частка апісвае Юдэйскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным разьдзеле апісанае падзеньне Юдэі і бабілёнскае паланеньне, а ў апошніх вершах разьдзелу апісаны захоп Бабілёну пэрсыдзкім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленьне Храма Саламона і вяртаньне жыдоў на радзіму[1].
Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазьнейшымі дапаўненьнямі і выпраўленьнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Ерусаліме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Richard J. Coggins. 1 and 2 Chronicles / James D. G. Dunn, John William Rogerson // Eerdmans Commentary on the Bible. — Eerdmans, 2003. — ISBN 9780802837110.