Перайсьці да зьместу

Клуначны транспарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жанчыны пераносяць гальлё

Клу́начны тра́нспарт[1] — транспарт, які выкарыстоўвае працу клуначных жывёлаў альбо чалавека.

З даўніх часоў для транспартаваньня (пераважэньня) якой-небудзь маёмасьці выкарыстоўваўся чалавек і жывёлы (вярблюд, мул, асёл, конь, алень, бык, слон і іншыя).

Транспартаваньне ажыцьцяўляецца на сьпіне жывёлы пры дапамозе клункаў і клуначных сёдлаў. Ёсьць найстаражытным вядомым чалавеку відам транспарту. Ужываецца, як правіла, у гарах, пустэльнях, лясістай і балоцістай мясцовасьці, там, дзе немагчыма выкарыстоўваць іншы транспарт (конны, аўтамабільны або паветраны), напрыклад, з-за бездаражы, характару мясцовасьці, кліматычных умоў або стану надвор’я, а таксама ў мясцовасьцях са слабаразьвітай эканомікай. Цяжары, прыгатаваныя для транспартаваньня на сьпінах жывёл, называюцца клункамі, а месцы для сядзеньня чалавека — клуначнымі сёдламі.

Перавагу перад іншымі клуначнымі жывёламі мае вярблюд дзякуючы сваёй велічыні, сіле і здольнасьці задавольвацца самай беднай ежай і доўга абыходзіцца без піцьця. На канец XIX стагодзьдзя адзін вярблюд, у залежнасьці ад яго ўзросту і фізычнага стану, мог несьці клунак ад 8 да 13 пудоў вагой, і рухацца з хуткасьцю тры — чатыры вярсты за гадзіну. Вярблюджыя транспарты і караваны былі штодзённай зьявай у паўднёвай Азіі і ў Афрыцы, дзе качэўнікі не мелі іншых спосабаў перамяшчэння грузаў і людзей.

Клуначны транспарт для перавозкі хворых і параненых, якія перавозіліся на асаблівых клуначных насілках, выкарыстоўваўся расейскім войскам падчас расейска-японскай вайны.

У якасьці цяглавай сілы найбольш эфэктыўны — вярблюд, які можа праходзіць 30—40  км у дзень пры далёкіх пераходах і пераносіць цяжары масай да 50% ад сваёй вагі. Конь можа перавозіць цяжар больш за 1/5 сваёй вагі, мул — ня больш за 1/5 сваёй вагі.