Керчэм
| Керчэм па-мальтыйску: Ta' Kerċem | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 131 м | ||||
| Каардынаты | 36°03′30″ пн. ш. 14°13′40″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Сайт | kercemlc.gov.mt/en/ | ||||
| Керчэм на мапе Мальты Керчэм | |||||
Керчэм (па-мальтыйску: Kerċem) — вёска на востраве Гоца, Мальта.
Вёска ляжыць на паўднёвым усходзе ад гораду Вікторыя паміж маляўнічай далінай Лунзьята і ўзгоркамі Тал-Мікста, Ар-Ілма і Тадбіэгі і ўпіраецца ў скалу Шлэндзі. Маляўнічыя мясьціны вакол вёскі прыцягваюць туды мноства мастакоў-пэйзажыстаў.
Археалягічныя раскопкі ў гэтай мясцовасьці паказваюць на тое, што раён быў заселены людзьмі яшчэ ў пэрыяд Гхар Далам, г.зн. 7400 гадоў таму. Найбольш старажытнымі помнікамі гісторыі тут зьяўляюцца рымскія тэрмы і катакомбы, а таксама раньнехрысьціянскія могілкі, што захаваліся дасюль.
Вёска стала актыўна разьвівацца ў сярэднія вякі, пашыраючыся ў асноўным вакол старажытнай капліцы ў гонар папы рымскага Грыгорыюся Вялікага, пабудаванай прыкладна ў 1581 годзе. Вёска набыла большае значэньне, калі стала ладзіць 12 сакавіка традыцыйную штогадовую працэсію ў гонар Грыгорыюса з царквы ў Рабаце у гэтую вясковую капліцу. У 1851 годзе капліца была перабудаваная ў парафіяльную царкву, а ў пачатку XX стагодзьдзя, яшчэ больш пашырылася за кошт новых прыбудоў. У 1885 годзе царква таксама была прысьвечана Паньне Марыі Памочніцы, што зрабіла яе адзіным храмам на Гоца, прысьвечаным двум сьвятым. У цяперашні час сьвята ў гонар Панны Марыі зьяўляецца асноўнай рэлігійнай падзеяй у вёсцы і сьвяткуецца ў другую нядзелю ліпеня.
У сельскай мясцовасьці Сан-Рафлу, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці ад Керчэму, штогод праводзіцца кірмаш Адзіра, які зьяўляецца папулярным месцам для сямейнага баўленьня часу. Калярыт кірмашу надаюць традыцыйная музыка, ежа і напоі, а таксама розныя конкурсы і іншыя забавы.