Перайсьці да зьместу

Керамзіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Керамзіт у разрэзе

Керамзіт (грэц. κέραμος — «гліна») — кіпры жвір, друз (зярняты 5—20 мм) і пясок (зярняты да 5 мм) з хутка абпаленай чырвона-бурай і цёмна-карычневай гліны. Ёсьць лёгкім (шчыльнасьць 250—800 кг/м³), трывалым і нізкацеплаправодным. Мае аплаўленую паверхню і ячэістую будову. Вырабляецца хуткім абпальваньнем гранулаў зь лёгкаплаўкай гліны ў вярчальнай печы пры тэмпэратуры 1050—1220 °C. Для лепшага ўспучваньня ўводзяць дадаткі (молаты вугаль, пілавіньне, пірытныя агаркі і торф)[1]. Выкарыстоўваецца ў якасьці запаўняльніка для лёгкага бэтона, цепла- і гукаізаляцыйнай засыпкі ў будынках, у якасьці асновы ў дарожным будаўніцтве і цяпліцах. Таксама прымяняецца ў расьлінаводзтве і краявідным дызайне, у якасьці фільтру замазучаных і каналізацыйных стокаў. У Беларусі выпускаецца Віцебскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў і Новалукомскім заводам керамзітавага жвіру (500 тыс. м³ — 2009 г.)[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Керамзітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў