Кацярына Даманькова
Кацярына Даманькова | |
Дата нараджэньня | 19 верасьня 1988 (36 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь |
Рост | 178 см |
Вага | 54 кг |
Грудзі | 90 |
Стан | 60 |
Сьцёгны | 90 |
Колер валасоў | сьветла-русы |
Вочы | гнядыя |
Кацяры́на Ўладзіме́раўна Даманько́ва (нар. 19 верасьня 1988, Менск) — Супэрмадэль сьвету-2006 («Supermodel of the World 2006»).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кацярына нарадзілася ў Менску 19 верасьня 1988 г. у сям’і Ўладзімера Валянцінавіча і Сьвятланы Анатолеўны Даманьковых.
Яна пачынала сваю прафэсійную кар’еру, рэклямуючы адзін з брэндаў беларускага мабільнага апэратара «БелСел». У другой палове 2004 году жыхары Беларусі маглі бачыць яе на плякатах вонкавай рэклямы, у прэсе і на постэрах.
Пасьля заваёвы тытула «Супэрмадэль сьвету» ў якасьці ўзнагароды беларуска склала гадавы кантракт з «Ford Models» на суму ў 250 тысячаў даляраў ЗША. Зараз Кацярына Даманькова ўваходзіць у прафэсійны мадэльны бізнэс, нядаўна прыняла ўдзел у фотасэсіі на Галапагоскіх выспах.
На конкурс «Супэрмадэль сьвету-2006» (Нью-Ёрк) Кацярына прыляцела з Парыжу (куды зноў адправілася пасьля конкурсу для ўдзелу ў Тыдні высокай моды). Удзел у фінале змаганьня прынялі дзяўчыны з 38 краінаў сьвету. Прафэсіяналізм і вонкавыя дадзеныя мадэляў ацэньвала журы з 20 судзьдзяў, і рашэньне аб прысуджэньні першага месца прадстаўніцы Беларусі было аднагалосным. Трэба адзначыць, што Беларусь тады ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе.
Па прызнаньні беларускай прыгажуні, у прафэсіі манэкеншчыцы больш за ўсё яе прыцягвае магчымасьць падарожнічаць і мець зносіны з новымі людзьмі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вікторыя Целяшук. «Бліцкрыг» беларускай прыгажуні // Зьвязда : Газэта. — 25 лютага 2006. — № 44 (25633). — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |