Перайсьці да зьместу

Катэдра сьвятога Патрыка (Дублін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Сабор Сьвятога Патрыка
St Patrick's Cathedral
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка
Краіна Ірляндыя
Горад Дублін
Каардынаты 53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д. / 53.33944° пн. ш. 6.27139° з. д. / 53.33944; -6.27139Каардынаты: 53°20′22″ пн. ш. 6°16′17″ з. д. / 53.33944° пн. ш. 6.27139° з. д. / 53.33944; -6.27139
Канфэсія англіканства
Эпархія Аб'яднаная дыяцэзія Дубліна і Глендалаха[d] 
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадваньне 1191
Дата заснаваньня 1191
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Сьвятога Патрыка на мапе Ірляндыі
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка
Сабор Сьвятога Патрыка на Вікісховішчы

Сабор Сьвятога Патрыка

Сабор Сьвятога Патрыка (па-ірляндзку: Árd Eaglais Naomh Pádraig, поўная англ. назва The National Cathedral and Collegiate Church of Saint Patrick, Dublin) — найвялікшы сабор у Ірляндыі. Належыць англіканскай Царкве Ірляндыі. Сабор не зьяўлецца катэдрай біскупа. Узначальваецца дэканам, найвядомейшым зь якіх быў сатырык Джанатан Сўіфт.

Сабор Сьвятога Патрыка быў пабудаваны каля сьвятой крыніцы сьв. Патрыка на выспе паміж дзвумя рукавамі ракі Подл. У 1192 годзе першы арцыбіскуп Дубліна Джон Комін прысвоіў царкве Сьвятога Патрыка, адной з чатырох цэркваў Дубліна, статус саборнае царквы. Зь цягам часу каля сабора зьявіўся цэлы комплекс будынкаў, уключаючы палац арцыбіскупа. Юрыдычнае кіраваньне саборам было разьмежаванае паміж дэканам і арцыбіскупам.

Дакладна невядома, калі саборнай царкве быў нададзены статус сабора. Верагодней за ўсё гэта адбылося да 1212 году. Па загаду ангельскага караля Генрыха III у 1225 годзе пачалася рэканструкцыя сабора, якая цягнулася чатыры гады. У выніку сабор набыў выгляд у стыле раньняй ангельскай готыкі. Прыкладна ў 1270 годзе да сабора была дабудаваная Капліца Лэдзі. Вежа Майнант і заходні нэф былі адноўленыя паміж 1362 і 1370, пасьля буйнага пажару.

З часу пабудовы і на працягу ўсёй гісторыі сабора найвялікшай праблемай зьяўлялася падмываньне грунту з-за блізкасьці ракі Подл. Адбываліся нават навадненьні, асабліва моцнае — напрыканцы XVIII ст. Па гэтай прычыне сабор ніколі ня меў склепавых памяшканьняў.

У выніку ангельскае рэфармацыі ў 1537 годзе сабор стаў належаць англіканскай ірляндзкай царкве, хоць большасьць атачаючых сабор жыхароў засталіся каталікамі. Падчас канфіскацыі маёмасьці, якую праводзілі жаўнеры Томаса Кромвэля былі зьнішчаныя шматлікія малюнкі ў росьпісу сабора, пазьней, у 1544 годзе, у выніку занядбаньня разбурыўся нэф сабора.

Інтэр’ер сабора

Пры каралю Эдуардзе VI Сабор Сьвятога Патрыка апынуўся ў заняпадзе, фактычна выконваў ролю прыхадзкой царквы. Кароль прызначыў частку пабудоваў палацавага комплекса, які разросься да таго часу, для выкарыстаньня ў якасьці судовага памяшканьня. Срэбра, каштоўнасьці, упрыгожваньні і часткі інтэр'ера сабора былі перададзеныя ў Сабор Хрыста. У 1549 годзе было загадана перафарбаваць муры сабора і аздобіць яго цытатамі са Сьвяшчэннага Пісаньня.

У 1555 годзе, падчас валадарыньня Філіпа і Мэры сабор быў адноўлены ў правах, пачалася рэстаўрацыя, і па загаду каралевы вернутыя шматлікія цэннасьці раней канфіскаваныя з сабора.

У 1560 годзе на вежы Сабора Сьвятога Патрыка быў ўсталяваны адзін зь першых грамадзкіх гадзіньнікаў у Дубліне.

Да пачатку XVII ст. надзел Багародзіцы быў разбураны і аддзелены ад астатняй часткі сабора, да якога было дабудавана некалькі новых галерэяў для разьмяшчэньня кліра сабора.

Падчас Садружнасьці ў хадзе заваяваньня Ірляндыі ў нэфе сабора лордам-пратэктарам Олівэрам Кромвэлем была ўладкаваная канюшня для свайго каня. Мэтай гэтага ўчынку было прадэманстраваць стаўленьне да англіканскай царквы, якую ён атаясамліваў з каталіцтвам і праяўленьнем раялізма.

У 1660 пасьля рэстаўрацыі манархіі ў будынку сабора пачаліся аднаўленчыя працы.

У 1666 годзе плябанам сабора было прапанавана аддаць надзел Багародзіцы для набажэнстваў абшчыне францускіх гугенотаў, уцёкшых у Ірляндыю з Францыі. Пасьля невялікага рамонта, 23 сьнежня 1666 была заключаная арэндная дамова якая пэрыядычны падаўжалася да 1816 году, калі ўсе гугеноты цалкам інтэграваліся ў гарадзкое насельніцтва Дубліна. У гэты час надзел Багародзіцы быў вядомы як L'Eglise Française de S.-Patrick.

З-за пагрозы абвалу даху, у 1668 годзе было прынятае рашэньне аб яго замене, новы пабудаваны ў 1671 годзе.

Пасьля Слаўнай рэвалюцыі сабор ненадоўга 16681670 стаў каталіцкім, але пасьля паразы якабітаў ад войскаў Вільгэльма III Аранскага ізноўку стаў англіканскім.

Бюст Джанатана Сўіфта ў саборы
Плян сабора ў XVIII ст.
Адмысловая зэльда прэзыдэнта Ірляндыі ў саборы.

На працягу ўсёй гісторыі Сабор Сьвятога Патрыка неразрыўна зьвязаны з ірляндзкай культурай, але адзін з галоўных аспэктаў гэтай сувязі гэта Джанатан Сўіфт, вядомейшы пісьменьнік і сатырык, які быў дэканам сабора з 1713 па 1745. Многія зь яго вядомых казаньняў і «ірляндзкіх трактатаў» напісаныя ў пэрыяд яго дэканства. Джанатан Сўіфт выдаткоўваў на патрэбы сабора свае ўласныя сродкі, утрымоўваў прыют для бедных жанчынаў пры саборы, а таксама шпіталь Сьвятога Патрыка.

У 1769 годзе да будынку быў даданы высокі сьпічак, які дагэтуль зьяўляецца аднім з арыентыраў Дубліна.

У 1792 годзе набажэнствы ў саборы былі перапыненыя з-за благога стану паўднёвага мура і часткі даху.

Ордэн Сьвятога Патрыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1783 да 1871 сабор служыў Капліцай Найбліскучага Ордэна Сьвятога Патрыка, у саборы ладзілася цэрэмонія ініцыяцыі ў рыцары. Пасьля 1871 году ініцыяцыі праводзяцца ў залі Сьвятога Патрыка Дублінскага Замка. У саборы дагэтуль магчыма ўбачыць гербы ініцыяваных рыцараў.

У 1805 годзе паўночны трансэпт быў адноўлены з руінаў.

У 1846 годзе пасада дэкана Сьвятога Патрыка была аб’яднаная з дэканам Сабора Хрыста, сумесная пасада праіснавала да 1871 году.

Зьдзейсьненая спроба генэральнае рэстаўрацыі, рэстаўрацыя не завершаная да канца з-за эканамічных праблемаў, адноўленая Капліца Лэдзі.

У сярэдзіне XIX ст. у хадзе рэстаўрацыі быў найдзены кельцкі крыж, цяперака ён выстаўлены ў саборы.

Генэральная канструкцыя праведзеная ў 18601865 гадох і аплачаная вядомым ірляндзкім піваварам Бэнджамінам Гінэсам. Шматлікія сярэднявечныя часткі будынка былі замененыя, сярэднявечныя капліцы ж былі ўвогуле выдаленыя. Праўдзівых дакумэнтаў да цяперашняга часу захавалася няшмат, пагэтаму немагчыма з дакладнасьцю сьцвярджаць якія часткі дададзеныя ў віктарыянскую эпоху і колькі засталося сярэднявечных.

У 1871 годзе было канчаткова прынята рашэньне аб наданьні статусу катэдральнага Сабору Хрыста, а Сабору Сьвятога Патрыка быў нададзены статус нацыянальнага.

Зараз сабор уяўляе сабой месца правядзеньня шматлікіх грамадзкіх нацыянальных цэрэмоніяў. Кожны лістапад тамака сьвяткуецца Ірляндзкі Дзень Памяці наведваемы прэзыдэнтам Ірляндыі.

У саборы пахаваныя два ірляндзкіх прэзыдэнта, у 1944 тамака быў пахаваны Дугалс Хайд, а ў 1974 прэзыдэнт Эрскін Чайлдэрс. Паколькі прэзыдэнт Чайлдэрс памёр на сваёй пасадзе, яго хаўтуры былі афіцыяльнай дзяржаўнай цэрэмоніяй. На яе зьехаліся главы і прадстаўнікі замежных дзяржаваў.

У 2006 годзе сабор захапілі 18 аўганскіх бэжанцаў з мэтай атрыманьня палітычнага прытулку, і утрымлівалі яго цягам некалькіх дзён.

На працягу ўсёй гісторыі Сабора Сьвятога Патрыка было спаборніцтва з Саборам Хрыста за статус катэдральнага. Гэтая барацьба прывяла да беспрэцэдэнтга выпадку, калі ў адным горадзе, у адной епархіі, два катэдральныя саборы. Канфрантацыя захавалася са значнай напружанасьцю са дня заснаваньня сабору да 1300 году калі была падпісаная дамова (Pacis Compositio) з шасьцю асноўнымі пунктамі:

  • Прысьвячэньне і ўзьвядзеньне на пасад арцыбіскупа Дубліна павінна адбывацца ў Саборы Хрыста, але ў справаздачах указана, што гэта правіла не заўсёды выконвалася: два разы цэрэмонія адбывалася ў абодвух саборах, і як мінімум два арцыбіскупа прысьвячаліся толькі ў саборы Сьвятога Патрыка.
  • У Саборы Хрыста павінны былі захоўвацца крыж, мітра і пярсьцёнак памерлага арцыбіскупа.
  • Памерлыя арцыбіскупы Дубліна павінны былі быць пахаваныя пачаргова ў двух саборах, калі імі не адзначалася іншага.
  • Штогадовае асьвячэньне ялея павінна было адбывацца ў Саборы Хрыста
  • Абодва саборы павінны дзейнічаць як адзін і роўна разьмяжоўваць абавязкі
  • Абодва саборы ў наступныя стагодзьдзі функцыянавалі разам у епархіі, пакуль у 1871 годзе Сабору Сьвятога Патрыка ня быў нададзены статус Нацыянальнага, а Сабору Хрыста катэдры Дубліна.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэдра сьвятога Патрыка (Дублін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў