Перайсьці да зьместу

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Янаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Храм
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа
КраінаБеларусь
МестаЯнаў
Адраспл. Кастрычніка, 4
Каардынаты52°08′51,79″ пн. ш. 25°32′09,71″ з. д.HGЯO
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Тып будынкакасьцёл
Архітэктурны стыльампір
Дата заснаваньня1848
Статусдзейны
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцё́л Узьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — каталіцкі храм у Янаве Берасьцейскай вобласьці, збудаваны ў 1848 року.

Збудаваны ў 1848 року з цэглы ксяндзом Палівонам. Расейскі імпэратар падараваў касьцёлу абраз сьвятой Кацярыны[1]. Асьвячоны ў 1852 біскупам В. Жылінскім.

У 1899 у храме адбыўся рамонт.

У 1935 налічвалася каля 1450 парафіянаў.

За савецкім часам касьцёл быў адабраны ў вернікаў, выкарыстоўваўся ў якасьці зернесховішча, пасьля дома культуры. 22 лістапада 1994 вернуты каталікам, пасьля чаго адноўлены, дададзеная ўваходная брама і бакавыя вежы.

Архітэктурны стыль — ампір. Храм прастакутны ў пляне. Галоўны фасад увянчаны ступеністым атыкам зь пілястрамі. Будынак акаймаваны антаблемэнтам з прафіляваным карнізам на дэнтыкулах.

У левым алтары разьмешчаны драўляны крыж, выразаны Напалеонам Ордам, а таксама постаць Ісуса Хрыста мастачкі Гелены Скірмунт(ru)[2].

На адным з кутоў агароджы ўзьведзеная капліца на меркаваным месцы забойства Андрэя Баболі.

  • Палівон (1848—?)
  • Тадэвуш Стачкоўскі (1995—2012)
  • Павал Ёзэф Кручак (з 2012)[1]
  1. 1 2 Крыжаўздвіжанскі касцёл г. Іванава. — Іванаўская раённая бібліятэка імя Ф. Панфёрава, 2016.
  2. Крыжаўзвіжанскі касцёл у Іванава Vetliva Праверана 27 красавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]