Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Заграб)
| касьцёл | |
| Краіна | Харватыя |
| Месцазнаходжаньне | Заграб |
| Каардынаты | 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Заграбская архідыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | 1632 |
| Будаваньне | 1620—1632 гады |
| Статус | Cultural heritage monument in Croatia[d] |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны на мапе Харватыі Касьцёл Сьвятой Кацярыны | |
Касьцёл Сьвятой Кацярыны (па-харвацку: Crkva sv. Katarine u Zagrebu) — касьцёл ў Заграбу, Харватыя, катэдра Заграбскае архіяпархіі. Помнік архітэктуры барока, лічыцца адным з найпрыгажэйшых храмаў Заграбу. Асьвечаны ў гонар Сьвятой Кацярыны.
Разьмешчаны ў цэнтры гораду — у Верхнім горадзе, на пляцы Сьвятой Кацярыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На месцы сучаснага касьцёлу Сьвятой Кацярыны з XIV стагодзьдзя існаваў дамініканскі касьцёл, які падчас турэцкага ўварваньня выкарыстоўваўся ў якасьці вайсковага складу[1].
У першай палове XVII стагодзьдзя быў перададзены езуітам. Паколькі касьцёл быў у занядбаным стане, езуіты пабудавалі на яго месцы ў 1620-32 гадох новы. Касьцёл цалкам згараў пры пажарах у 1645 і 1674 гг., але дзякуючы харвацкім магнатам, быў адбудаваны наноў.
Пасьля забароны езуітаў (1773 г.) касьцёл Сьв. Кацярыны быў перададзены ў 1783 г. у склад парафіі Сьвятога Марка, а з 1874 году стаў катэдрай. У ХІХ-XX стагодзьдзях неаднаразова рэканструяваўся.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — аднанэфавае збудаваньне з шасьцю бакавымі капліцамі і апсыдай. У капліцах разьмешчаны пяць драўляных алтароў (XVII стагодзьдзе) і адзін мармуровы (1729 год). Інтэр’еры ўпрыгожаны карцінамі Бэрнарда Бобіча і Антоніё Куадрыё. Скляпеньні нэфу са сцэнамі з жыцьця Сьвятой Кацярыны належаць аўтарству Джуліё Куальі, а алтар Сьвятога Ігната — Франчэска Робба.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інтэр’ер касьцёлу |
Алтар Сьв. Ігната Ляёлы |
Алтар Сьвятога Духа |
Фрагмэнты скляпеньняў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Заграб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў