Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Рэпля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Рэпля
Каардынаты 53°18′38″ пн. ш. 24°12′11″ у. д. / 53.31056° пн. ш. 24.20306° у. д. / 53.31056; 24.20306Каардынаты: 53°18′38″ пн. ш. 24°12′11″ у. д. / 53.31056° пн. ш. 24.20306° у. д. / 53.31056; 24.20306
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Іван Плотнікаў[d]
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Рэплі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Касьцёл, да 1945 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Рэплі збудавалі ў 1632 годзе. У 1730 годзе з фундацыі князя Міхала Юзэфа Масальскага збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл. А. Канстанцінаў, 1915 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Рэпля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1850 годзе будынак адраманатавалі.

У 1902—1908 гадох у Рэплі збудавалі мураваны касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у час Першай сусьветнай вайны.

Па вайне будынак касьцёла аднавілі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. Цэнтральная частка галоўнага заходняга фасада завяршаецца прыступкавым шчытом з шэрагам пінакляў. Падобны шчыт разьмяшчаецца над апсыдай. Вежы 2-ярусныя, першы ярус чацьверыковы, другі — васьмігранны, завершаныя шатром. У цэнтры фасада месьціцца галоўны ўваход, дэкараваны прыступкавым франтонам, над уваходам — акно-ружа. Бакавыя фасады маюць стальчатыя аконныя праёмы, паміж імі разьмяшчаюцца контрфорсы.

Усярэдзіне нэфы падзяляюцца стальчатымі аркавымі праёмамі, перакрыцьце — цыліндрычныя скляпеньні з крыжовымі нэрвюрамі. У інтэр'еры захоўваюцца абразы пачатку XIX ст. «Сьвятая Сям'я» і «Сьвяты Казімер».

Касьцельны пляц атачаецца агароджай з бутавага каменю, галоўны ўваход праз 3-пралётную брамай з чырвонай цэглы. У куту агароджы капліца ў адзіным з касьцёлам архітэктурным стылі[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 322.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]