Касьцёл Маці Божай Каралевы (Дарагічын)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы, 1934 г. | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Дарагічын |
| Каардынаты | 52°11′10,70″ пн. ш. 25°09′31,50″ з. д.HGЯO |
Касьцёл Маці Божай Каралевы на мапе Беларусі Касьцёл Маці Божай Каралевы | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Дарагічыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Новы драўляны касьцёл у Дарагічыне збудавалі ў 1928 годзе на сродкі парафіянаў і намаганьнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 году налічваў 1248 парафіянаў.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго дзеля прыстасаваньня будынка пад грамадзянскія патрэбы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Алтарны фасад аздабляецца трайной аркатурай, з бакоў да яго далучаюцца прастакутныя ў пляне закрысьціі. Фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі і графіка
- Плян, 1927 г.
- С. Бохніг, 1929 г.
- 1935 г.
- да 1939 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 145
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 423.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.