Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зымэрынг)
Славутасьць | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Парафіяльны касьцёл Беззаганнага Зачацьця
| |
Краіна | Аўстрыя |
Места | Вена |
Каардынаты | 48°10′33″ пн. ш. 16°24′47″ у. д. / 48.17583° пн. ш. 16.41306° у. д.Каардынаты: 48°10′33″ пн. ш. 16°24′47″ у. д. / 48.17583° пн. ш. 16.41306° у. д. |
Канфэсія | рыма-каталіцтва |
Эпархія | Венская архідыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | нэараманскі |
Аўтар праекту | Гайнрых фон Фэрштэль |
Будаваньне | 1907—1910 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | pfarreneusimmering.at |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцё́л Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — рыма-каталіцкі парафіяльны храм (па-нямецку: Pfarrkirche) у 11-м раёне Вены — Зымэрынгу. Занесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Вены[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове XIX стагодзьдзя з-за хуткага росту колькасьці насельніцтва Зымэрынгу паўстала неабходнасьць будаўніцтва новага храму замест старога парафіяльнага(de). Аднак будаўніцтва пачалося толькі ў 1907 року. Архітэктарам стаў Гайнрых фон Фэрштэль, які ўжо пабудаваў у Вене Касьцёл абету(de).
Асьвечаньне царквы адбылося праз тры гады, 7 сьнежня 1910, у прысутнасьці кайзэра Франца Ёзэфа I і арцыбіскупа Венскай архідыяцэзіі Франца Хавіера Наля.
У часе Другой сусьветнай вайны сакрыстыя храму была разбураная пры бамбаваньні, ад чаго загінулі 14 чалавек. У 1999 адбыўся капітальны рамонт будынку.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл пабудаваны ў нэараманскім стылі і стаў адной зь першых жалезабэтонных збудаваньняў у Вене. Адметная асабліваць — 56-мэтровыя вежы са спэцыфічнымі дахамі.
У 1958 року ў касьцёл быў перавезены алтар з кляштарнага касьцёлу Клёстэрнойбург(de), зроблены ў 1833.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wolfgang J. Bandion. Steinerne Zeugen des Glaubens. Die heiligen Stätten der Stadt Wien. — Wien: Herold Verlag, 1989. — С. 228f. — ISBN 3-7008-0375-3
- Hans Havelka. Simmering. Geschichte des 11. Wiener Gemeindebezirkes und seiner alten Orte. — Wien: Jugend und Volk, 1983. — ISBN 3-7141-6230-5
- Alfred Missong. Heiliges Wien. Ein Führer durch Wiens Kirchen und Kapellen. — Wien: Gsur & Co, 1933. — С. 186.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wien unbewegliche und archäologische Denkmale unter Denk malschutz (rechtlich nicht verbindlich) (ням.) (pdf). Bundesdenkmalamt. Праверана 6 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бачына парафіі Нойзымэрынгу (ням.)
- Вікі-энцыкляпэдыя Вены (ням.)