Перайсьці да зьместу

Кастусь Шавель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Шавель
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1912(1912-06-05)[1]
Памёр 19 жніўня 1987(1987-08-19)[1] (75 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, настаўнік, бугальтар
Жанр паэзія

Касту́сь Шавель (5 чэрвеня 1912, в.Кухцічы, Узьдзенскі раён — 19 жніўня 1987) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут у 1938 годзе. Падчас вайны выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Негарэльскай сярэдняй школе. Пасьля вызваленьня Беларусі ў 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Пасьля быў арыштаваны і адпраўлены ў ГУЛАГ за калябарацыю. З 1956 году працаваў бугальтарам у калгасе імя Ільіча Ўзьдзенскага раёну.

За некалькі гадоў да сьмерці ягоная заява на ўступленьне ў Саюз пісьменьнікаў БССР была адхілена за працу ў школе падчас вайны, нягледзячы на заступніцтва Ніла Гілевіча і Максіма Танка[3].

Пачаў друкавацца ў 1927 годзе (часопіс «Беларускі піянэр»).

  • 1967 — «Мой кут салаўіны»
  • 1977 — «Музыка нівы»
  • 1978 — «Пахне бяроста»
  • 1981 — «Цалуйце хлеб»
  • 1983 — «Асеньнія пракосы»
  1. ^ а б в Ша́вель Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 355.
  2. ^ а б Уздзеншчына літаратурная. Пісьменнікі-землякі
  3. ^ «Між роспаччу і надзеяй», Ніл Гілевіч
  • Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X