Перайсьці да зьместу

Карэн Варданян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карэн Варданян
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасьня 2003(2003-09-09)[1] (22 гады)
Рост 181 см[3]
Вага 75 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2024 Віцебск 74 (27)
2025—4 Дынама Менск 27 (10)
2025—4 Дынама-2[d] 1 (0)
Зборныя
2026—4 Беларусь 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 сакавіка 2026.

Карэн Варданян (нар. 9 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Дынама». Мае армянскае паходжаньне.

З канца 2020 году пачаў выступаць за дубль «Віцебску». На наступны год замацаваўся ў дублюючым складзе. У верасьні 2021 году атрымаў сур’ёзную траўму, аднак ужо на пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з асноўнай камандай віцебскага клюбу. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Менску» (1:1). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замены. У сэзоне 2023 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы, калі каманда ўжо спаборнічала ў Першай лізе. З 16 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[4]. У самым канцы 2024 году далучыўся да сталічнага «Дынама», стаўшы першым навабранцам каманда па заканчэньні сэзону[5][6].

«Дынама» Менск:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]