Карліс Чукстэ
Карліс Чукстэ | ||
---|---|---|
Рост | 188 см[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 17 чэрвеня 1997[2] (27 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Брунэс | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 130, 2015 Сан-Хасэ Шаркс | |
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Ка́рліс Чу́кстэ (па-латыску: Kārlis Čukste; нар. 17 чэрвеня 1997 году) — латвійскі хакеіст, абаронца швэдзкага клюбу «Брунэс». Выхаванец хакейнай школы хакейнага клюбу «Рыга», зь якім запачаткаваў кар’еру ў 2014 годзе ў Моладзевай хакейнай лізе. Пасьля сэзону ў 2015 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Сан-Хасэ Шаркс» у пятым раўндзе пад агульным нумарам 130. Гулец накіраваўся ў Паўночную Амэрыку, але спачатку браў удзел ва ўнівэрсытэцкіх спаборніцтвах, а потым яшчэ ў некалькі гульняў правёў у складзе фарм-клюбу «Сан-Хасэ Баракуда». Праз пандэмію каранавіруса і прыпыненьне спаборніцтваў вярнуўся на радзіму, дзе пэўны час выступаў за «Мога» ў латвіскім першынстве. У сэзоне 2021—2022 гадоў узяў удзел у розыгрышу КХЛ у складзе рыскага «Дынама». Надалей празь фінскі «Лахці Пэліканз» далуўчыся да чэскага чэмпіёна «Ацэларжы», зь якім і сам стаў чэмпіёнам Чэхіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Латвійскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Латвіі
- Хакеісты клюбу «Рыга»
- Хакеісты клюбу «Чыкага Стыл»
- Хакеісты клюбу «Сан-Хасэ Баракуда»
- Хакеісты клюбу «Мога» Рыга
- Хакеісты клюбу «Дынама» Рыга
- Хакеісты клюбу «Лахці Пэліканз»
- Хакеісты клюбу «Ацэларжы» Тршынец
- Хакеісты клюбу «Брунэс» Еўле