Караль Дамінік Пшэзьдзецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Караль Дамінік Пшэзьдзецкі
17821832
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Караль Дамінік Пшэзьдзе́цкі (па-польску: Karol Dominik Przeździecki; нар. 1782, Чорны Острыў, Падольскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая (цяпер Хмяльніцкі раён, Украіна) — красавік пам. 1832, Познань, Вялікае Княства Познаньскае (цяпер Польшча)) — літоўскі й польскі вайсковы дзеяч, гербу Рох ІІІ.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з роду Пшэзьдзецкіх, сын Міхала, унук Антонія Тадэвуша. Паручнік 3-га батальёну польскага легіёну ў Італіі(pl). З 1805 году ўладальнік Смаргоні і Войстама. У жніўні 1811 году абраны на двухгодьдзе на пасаду маршалка Сьвянцянскага павету, але пасаду займаў толькі да пачатку вайны 1812 году.

У вайну 1812 году падтрымаў Напалеона, прызначаны камандырам спачатку 21-га літоўскага пяхотнага палку, а потым 18-га Нясьвіскага палку ўланаў. Удзельнічаў у бітвах пад Койданавам (15 лістапада 1812), Бярэзінай (26-29 лістапада 1812), Лейпцыгам (19 кастрычніка 1813). У 1812 годзе падчас адступленьня Вялікай Арміі быў адным зь першых, хто прыбыў да Вільні, дзе ня стаў хаваць сапраўдных памераў катастрофы на Бярэзіне, за што быў неадкладна арыштаваны па асабістым даручэньні губэрнатара Д. Гагэндорпа. Над палкоўнікам мелі намер зьдзейсьніць ваенны суд «за распаўсюд несапраўдных чутак», і толькі заступніцтва Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага выратавала яму жыцьцё. За кампанію 1812 году ўзнагароджаны кавалерскім крыжам Virtuti Militari, за 1813 — ордэнам Ганаровага Легіёну. На 15 верасьня 1813 году прыпісаны, з-за ўліваньня ўласнага палка ў склад 6-га польскага, да штабу князя Панятоўскага. Пад Лейпцыгам быў цяжка паранены ў галаву, праз што трапіў у прускі палон. Пасьля адрачэньня Напалеона быў вызвалены з палону й служыў у польскай арміі. У 1816 годзе праз нежаданьне несьці службу ў арміі Каралеўства Польскага падаў прашэньне аб адстаўцы. 13 красавіка 1816 г. быў звольнены з правам нашэньня мундзіра. Жыў у сваім маёнтку на Беларусі ў Смаргонях, дзе займаўся гаспадаркай: разводзіў пародзістую хатнюю жывёлу, утрымоўваў школу верхавой язды, арганізаваў вытворчасьць вазоў (так званых «бярлінак»). Падчас Лістападаўскага паўстаньня 1830—1831 гадоў абраны камандуючым узброенымі сіламі Ашмянскага павету, першым падпісаў акт аб павятовым паўстаньні. У Смаргоні сфармаваў конны й пешы паўстанцкія атрады. На чале атрадаў вяртаўся да Ашмянаў 11 красавіка, паслаўшы наперад некалькі ўзброенных добраахвотнікаў у суседні Віленскі павет, каб узьняць там паўстаньне, перш чым пакінуць Смаргонь. Дазнаўшыся пра калёну расейскіх войскаў пад камандаваньнем палкоўніка Вяршыліна, што набліжалася да яго распалажэньня, рушыў праз Крэва ў лясы каля Вішнёва. Пасьля нечаканага нападу ворага 29 красавіка ён адступіў да Рума, дзе 29 красавіка разам са сваім войскам быў разьбіты генэралам Атрашчэнскім. Сам Пш’зьдзецкі далучыўся да паўстаньня ў Жамойці, а па прыбыцьці на Літву корпуса генэрала Антонія Гелгуда пайшоў пад яго камандаваньне, перадаўшы казну ашмянскага корпуса. Пасьля задушэньня паўстаньня імпэрскія ўлады канфіскавалі яго маёмасьць, а сам Кароль Дамінік быў інтэрнаваны ў Прусіі. Есьць дзьве вэрсыі, дзе памёр граф Пшэзьдзецкі: у Кёнігсьбергу ці Познані, куды ён мог зьехаць з Прусіі. Дакладна вядома, што здарылася гэта ў 1832 годзе. Быў двойчы жанаты: з Ганнай Храпавіцкай, дачкой Антонія, прадвадзіцеля павятовага аршанскага дваранства, а пасьля яе сьмерці — з Карнэліяй Гурскай, дачкой Станіслава Аўгуста, цівуна рэтаўскага. Абодва шлюбы засталіся бязьдзетнымі.

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Граф у жыцьці паводзіў сябе арыгінальна й размаўляў ганарліва. Паэт Віктар Юндзіл казаў, што Адам Міцкевіч дадаў некаторыя рысы Пшэзьдзецкага галоўнаму герою «Пана Тадэвуша». Аб гэтым паэту паведаміў сам аўтар.

Партрэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомы адзіны партрэт графа Пшэзьдзецкага, апісаны Браніславам Гембажэўскім(pl) у «Каталогу выставы Напалеонаўскай» (Katalog wystawy Napoleońskіej (doby Ksіęstwa Warszawskіego), otwartej w gmachu Muzeum Narodowego і Muzeum Wojska w Warszawіe, dn. 5 maja r. 1921):

« Пшэзьдзецкі Кароль, палкоўнік камандзір 18-га палку ўланаў 1812 г. Па пояс, у 3/4 налева, у гранатовым (цёмна-сінім — рэд.) мундзіры, з каўнерам і вылогамі кармазіновымі (малінавымі — рэд.), эпалетамі й гузікамі залатымі, зь лічбай «18». Памер 75 на 60. Подпіс: «Я. Янушэвіч 1831 Вільня». Уладар граф Райнальд Пшэзьдзецкі. »

На мундыры бачны шыйны крыж Ордэна Сьвятой Ганны (2 ступень), які Кароль мог атрымаць у прамежку між напалеонаўскімі войнамі ды паўстаньнем 1831 году, а таксама характэрны для расейскіх уланаў вітышкэт, наматаны вакол каўняра.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пшаздзецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Чырвінскі В. Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі, 2019.
  • Pol. Enc. Szlachecka, X.
  • Kossakowski S. K., Monografie historyczno-gcnealogiczne niektórych rodzin polskich, W. 1860 II 257-8.
  • Łoza, Legia honorowa.
  • Słown. Geogr. (Czarny Ostrów, Smorgonie, Święciański pow., Wojstom, Palestyna).
  • Bielecki R., Tyszka A., Dał nam przykład Bonaparte, Kr. 1984 II.
  • Dangel S., Rok 1831 na Mińszczyźnie, W. 1925 s. 22.
  • Gembarzewski, Wojsko Pol., 1807-14.
  • Iwaszkiewicz J., Litwa w roku 1812, Kr.-W. 1912.
  • Jankowski, Cz., Powiat Oszmiański, Pet. 1896—1900 I—IV.
  • Kleiner J., Mickiewicz, L. 1948 II cz. 2 s. 229.
  • Kukiel M., Wojna 1812 roku, Kr. 1937.
  • Pigoń S., «Pan Tadeusz», W. 1934.
  • Puzyrewski A., Wojna polsko-ruska 1831, W. 1899 s. 177, 302.
  • Barzykowski S., Historia powstania listopadowego, P. 1884 IV.
  • En marge de la correspondance de Napoléon I, W.-Paris 1911.
  • Korespondencja Księcia Józefa Poniatowskiego z Francją, P. 1929 V.
  • Nieciowa E. H., Ze wspomnień Adama Buckiewicza, «Roczn. Bibl. PAN w Kr.» R. 24: 1978/9.
  • Olizar N., Pamiętniki kasztelana…, W. 1907 II 125 i n.
  • Pamiętniki wojenne 1792—1812, Drezno 1871 s. 184, 187.
  • Powstanie powiatu Oszmiańskiego, w: Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w roku 1831, Lipsk 1875 s. 163 i n.
  • Prądzyński I., Pamiętniki, Kr. 1909 II.
  • Puzynina z Güntherów G., W Wilnie i dworach litewskich, W. 1928 (tu reprod. portretu P-ego) .
  • Rozkazy dzienne Naczelnego Wodza, 1816.
  • Rozmaite pisma do wyprawy na Litwę ściągające się z akt jenerała Giełguda, w: Pamiętniki polskie, Paryż 1845 IV 4 .
  • Xięga Pamiątkowa… zawierająca spis imienny… krzyżem wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych, Lw. 1881.
  • Zbiór dokumentów do monografii hr. Pierzchała-Przezdzieckich herbu Roch III, Zebrał i oprac. A. Włodarski, W. 1929 .
  • Zienkiewicz J., Powstanie powiatu Oszmiańskiego, w: Pamiętniki polskie, Paryż 1844 I 159-60, 222 i n.; — «Tyg. Pet.» 1833 nr 6.
  • AGAD: Akta Komisji Rządowej Wojny, rkp. 69c, 37.
  • Łoza S., Virtuti Militari 1792—1819, W. 1953 (mszp. w posiadaniu Z. Zacharewicza z Kr.).
  • Przezdziecki R., Aleksander hr. Przezdziecki. Wspomnienia rodzinne o jego życiu i dziełach (rkp. w posiadaniu Karoliny Czetwertyńskiej z Lozanny, wg informacji A. Biernackiego z W.).
  • Kartoteka oficerów WP 1815—1831 Z. Zacharewicza.
  • Łuniński, Ernest. Napoleon : (Legiony i Księstwo Warszawskie), Warszawa : nakł. i druk S. Orgelbranda Synowie, 1911. S. 214—215.