Перайсьці да зьместу

Капліца Маці Божай Ружанцовай (Беліца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Маці Божай Ружанцовай
Капліца Маці Божай Ружанцовай
Капліца Маці Божай Ружанцовай
Краіна Беларусь
Вёска Беліца
Каардынаты 53°38′54.68″ пн. ш. 25°18′45.6″ у. д. / 53.6485222° пн. ш. 25.312667° у. д. / 53.6485222; 25.312667Каардынаты: 53°38′54.68″ пн. ш. 25°18′45.6″ у. д. / 53.6485222° пн. ш. 25.312667° у. д. / 53.6485222; 25.312667
Канфэсія каталіцтва
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца Маці Божай Ружанцовай на мапе Беларусі
Капліца Маці Божай Ружанцовай
Капліца Маці Божай Ружанцовай
Капліца Маці Божай Ружанцовай

Капліца Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры першай чвэрці XIX стагодзьдзя ў Беліцы. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на старых могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Драўляную могілкавую капліцу ў Беліцы каля 1824 году збудавалі манахі-дамінікане.

У 1990-я гады капліцу падоўжылі ў алтарным кірунку, павялічыўшы яе даўжыню амаль удвая. 2 жніўня 1992 году капліцу асьвяціў біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны зруб з 3-граннай алтарнай часткай, арыентаванай на паўночны захад, да якой з правага боку далучаецца закрысьція. Зруб накрываецца 2-схільным дахам з вальмамі над алтаром і завяршаецца чацьверыковай шатровай вежай над уваходам. У нішы ўваходнага франтону ад пачатку існаваньня капліцы стаіць разьбяная фігура Сьвятога Яна Непамука.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай падшыўной стольлю. Галоўны алтар з тытульным абразом Маці Божай Ружанцовай меў дзьве алтарныя кампазыцыі: налева — Найсьвяцейшай Панны Марыі (абраз у срэбнай шаце, перавезены зь зьнішчанай філіі ў Крывічах) і фігура Маці Божай, направа — Маці Божай Вострабрамскай і фігура Пана Езуса. Таксама ў капліцы захоўваўся вялікі абраз Сьвятога Юрыя з галоўнага алтара беліцкага касьцёла і вялікі абраз Сьвятой Сям’і зь Ельні.

Побач з капліцай стаіць каркасная шатровая званіца пірамідальнай формы[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 35.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000341