Капачы (Чарнобыльскі раён)
| Капачы лац. Kapačy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская |
| Раён | Іванкаўскі |
| Дата заснаваньня | перад 1552 годам |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 123 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°20′54″ пн. ш. 30°07′54″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Нумарны знак | AI і КI / 10 |
| Капачы на мапе Ўкраіны Капачы | |
Капачы́ (па-ўкраінску: Копачі) — былое сяло ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1986 году адміністрацыйна належала да Чарнобыльскага раёну, месьцілася на правым беразе ракі Прыпяць, за 4 км ад ЧАЭС.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года названыя Капачэўцы, ясачнікі на Прыпяці паноў Кухмістравічаў, якія «пашутъ а живутъ въ городне». Патужнікі Капачэўцы «повинни стацей и подводы давати и держати при замку» ў складзе Чарнобыльскай нядзелі[a][1].
Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у т. л. Оўруцкі павет, у складзе якога і Капачы) было далучана да Кароны Польскай[2].
Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, засьведчана прыналежнасьць Капачоўцаў да Чарнобыльскага маёнтку смаленскага ваяводы пана Філона Кміты. Зь іх 6 дымоў асадных сялянаў выплачвалася па 15 грошаў, з 9 агароднікаў — 4 гр.[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Капачы апынуліся ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышальскага павету Кіеўскай губэрні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1925 годзе сяло Капачоў (Копачів) — у складзе НоваШапеліцкага раёну Кіеўскай акругі УССР.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Нядзелі альбо чэргі (у кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 587 — 588
- ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
- ↑ Центральний державний історичний архів України в м. Києві. Ф. 44. Оп. 1. Спр. 1. А. 885; Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 38
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)