Перайсьці да зьместу

Капанары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капанары
Населены пункт
Краіна
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 15 ± 1 м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 43°51′ пн. ш. 10°34′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы capannoresi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0583
Паштовы індэкс 55012
Нумарны знак LU
Сайт comune.capannori.lu.it
Капанары на мапе Італіі
Капанары
Капанары
Капанары

Капа́нары (па-італьянску: Capannori) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Знаходзіцца ў складзе правінцыі Люкі.

Першыя гістарычныя зьвесткі пра Капанары сягаюць да 745 году, калі манах, які пасяліўся на тэрыторыі сучаснага места, пастанавіў сабе пабудаваць капліцу ў гонар Сан-Квірыка. Вакол капліцы пасьля пачалі будавацца шматлікія дамы. Далей места трапіла пад уладу Люкі. У позьнім Сярэднявеччы бесьперапынныя напады пізанцаў і флярэнтыйцаў прымусілі Люкаўскую рэспубліку ўмацаваць Капанары. У 1313 годзе пізанскае войска ўварвалася ў Капанары, але правадыр Люкі Кастручча Кастракані неўзабаве здолеў вызваліць горад ад варожага панаваньня. За часам напалеонаўскіх войнаў места трапіла пад уладу Францыі, а пасьля Венскага кангрэсу горад вярнуўся пад уладу Люкі да 1847 году, пасьля чаго самая Люка поруч з Капанары былі далучаны да Вялікага герцагства Тасканы. За часам Другой сусьветнай вайне ў месьце ўтрымліваліся палонныя зь Вялікабрытаніі і ЗША, а пасьля было пабудаваныя канцэнтрацыйныя лягеры для габрэяў. Сёньня ў месьце працуе вытворчасьць паперы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]