Канфэдэрацкі суд
Канфэдэрацкі суд — суд у Рэчы Паспалітай у XVII—XVIII стагодзьдзях, які ствараўся канфэдэрацыямі замест дзяржаўных судоў як сродак у барацьбе з палітычнымі праціўнікамі.
На Беларусі Канфэдэрацкі суд быў створаны Таргавіцкай канфэдэрацыяй. Дзейнічалі суды ў Браславе, Віцебску, Ваўкавыску, Лідзе, Менску, Воршы, Полацку, Рэчыцы, Слоніме, Слуцку і іншых гарадах. Разглядалі справы аб крымінальных злачынствах супраць дзяржавы і дзеяньнях асобаў супраць канфэдэрацыі, а таксама справы аб пазыках, зборах дзяржаўнага чыншу. Судзьдзі (консулы) выбіраліся канфэдэратамі. Старшынём суду, як правіла, быў маршалак канфэдэрацыі ў адпаведным павеце. Канфэдэрацкія суды прымалі да разгляду справы ў тым выпадку, калі хоць на адным з бакоў выступаў шляхціц. Працэдура суду была аналягічная працэдуры тайнага галасаваньня. Апэляцыі маглі падавацца ў суд Генэральнай канфэдэрацыі. Канфэдэрацкі суд меў права ажыцьцяўляць прыгавор з дапамогай войска.
Канфэдэрацкі суд скасаваны разам з Генэральнай канфэдэрацыяй Гарадзенскім соймам 15 верасьня 1793 году.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |