Перайсьці да зьместу

Канстантын Война-Ясяніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Война-Ясяніцкі

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1713[1]
Род Войны-Ясяніцкія
Бацькі Аляксандр Война-Ясянецкі[d]
Жонка Марыяна Агінская

Канстантын Война-Ясяніцкі (па-польску: Konstanty Wojna-Jasieniecki (Jasienicki)) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, браслаўскі падкаморы, 30 чэрвеня 1701 году названы кашталянам менскім «па сьмерці Андрэя Пузыны», але ўраду не прыняў.

З роду Война-Ясяніцкіх імаверна гербу «Трубы». Ажаніўся з Мар’янай, дачкой гетмана польнага літоўскага і полацкага ваяводы Яна Агінскага. Гэта быў ужо трэці шлюб Марыяны Агінскай, пасьля гарадзенскага харужага Міхала Масальскага і мазырскага старосты Казімера Халецкага.

У 1695 годзе ўдзельнічаў у браслаўскам сойміке пад кіраўніцтвам браслаўскага маршалка Казімера Ўладзіслава Бяганскага, на якім шляхта (99 подпісаў) падтрымала палітыку караля Яна Сабескага у той час, калі ў яго абвастрыліся адносіны з Сапегамі. Дзесьці 9 чэрвеня 1695 году соймік накіраваў абраных паслоў, Война-Ясяніцкага і опескага (браслаўскі павет) старосту Гіпаліта Цеханавецкага, у Варшаву з даручэньнем прасіць караля аб скліканьні коннага сойму і запэўніваньні ў падтрымцы й дапамозе абароне шляхецкай свабоды, калі Ян III таго пажадае.

  • Niesiecki K. Herbarz Polski. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1839—1846.
  • Rachuba A. Litwa wobec projektu zwołania sejmu konnego w 1695 r. i walki Sapiehów z biskupem Brzostowskim // «Zapiski Historyczne». LI, z. 1. 1986. S. 63—80.
  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 560. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8