Кандэнсатар
Кандэнсатар — двухполюсьнік, якому ўласьцівыя даволі вялікія ёмістасьць і амічны супор; прылада для захаваньня зараду і энэргіі электрычнага поля. Звычайна складаецца з двух электродаў у форме пласткоў (абкладак), падзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога малая ў параўнаньні з памерам абкладак. Выкарыстоўваецца таксама як частка вагальнага ланцугу.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1745 року ў Лейдэне нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык Пітэр ван Мушэнбрук выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «лейдэнскі слоік». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней[1].
Назву «кандэнсатар» даў Алесандра Вольта ў 1782 годзе (ад італьянскага condensatore), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы электрычны зарад у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва condensor лічыцца архаічнай (сучасная назва — capacitor), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад condensatore назвы.
Пазначэньне на электрычных схемах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абазначэньне | Апісаньне |
---|---|
Кандэнсатар пастаяннай ёмістасьці | |
Палярызаваны кандэнсатар | |
Падстроечны кандэнсатар пераменнай ёмістасьці | |
Варыкап |
На электрычных прынцыповых схемах намінальная ёмістасьць кандэнсатараў звычайна падаецца ў мікрафарадах (1 мкФ = 106 пФ) і пікафарадах, але нярэдка і ў нанафарадах. Пры ёмістасьці ня больш за 0,01 мкФ ёмістасьць кандэнсатара падаюць у пікафарадах, пры гэтым дапушчальна не пазначаць адзінку вымярэньня. Пры абазначэньні намінальнай ёмістасьці ў іншых адзінках адзінку вымярэньня падаваць абавязкова.
Для электралітычных кандэнсатараў, а таксама для высокавольтных кандэнсатараў на схемах, пасьля пазначэньня наміналу ёмістасьці пазначаюць іхняе максымальнае працоўнае напружаньне ў вольтах (В) або кілявольтах (кВ). Для пераменных кандэнсатараў пазначаюць дыяпазон зьмяненьня ёмістасьці.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па віду дыэлектрыка адрозьніваюць:
- Кандэнсатары вакуўмныя (вокладкі без дыэлектрыка ў вакуўме).
- Кандэнсатары з газападобным дыэлектрыкам.
- Кандэнсатары з вадкім дыэлектрыкам.
- Кандэнсатары зь цьвёрдым неарганічным дыэлектрыкам: шкляныя, лушчаковыя, керамічныя, тонкаслойныя зь неарганічных плёнак.
- Кандэнсатары зь цьвёрдым арганічным дыэлектрыкам: папяровыя, мэталапапяровыя, плёнкавыя, камбінаваныя (папяроваплёнкавыя, тонкаслойныя з арганічных сынтэтычных плёнак.
- Электралітычныя і аксыдна-паўправадніковыя кандэнсатары. У якасьці дыэлектрыка — аксыдны слой на мэталічным анодзе.
Па магчымасьці зьмяненьня ёмістасьці:
- Пастаянныя — асноўная кляса кандэнсатараў, якія не зьмяняюць ёмістасьці (хіба што ў працэсе службы).
- Пераменныя — кандэнсатары, якія дапускаюць зьмяненьне ёмістасьці ў працэсе функцыянаваньня апаратуры. Кіраваньне ёмістасьцю можа зьдзяйсьняцца мэханічна, электрычным напружаньнем (варыконды, варыкапы) і тэмпэратурай (тэрмакандэнсатары).
- Падстроечныя кандэнсатары — кандэнсатары, ёмістасьць якіх зьмяняецца пры аднаразовай або пэрыядычнай регуліроўцы і не зьмяняецца ў працэсе функцыянаваньня апаратуры.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Курс Физики» профессора физико-математических наук А. Гано, перевод Ф. Павленко, В. Черкасова, 1882 год.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кандэнсатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў