Перайсьці да зьместу

Кананічная вуліца (Кракаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канані́чная ву́ліца (пол. Kanoniczna ulica) — найстарэйшая вуліца ў Кракаве, разьмяшчаецца ў Старым Месьце.

Кананічная
вуліца

Від на Вавэль і Кананічную вуліцу.
Агульная інфармацыя
Раён гораду
  • Стары горад
  • {{{раён2}}}
  • {{{раён3}}}
  • {{{раён4}}}
Даўжыня 255 м
На мапе
Вуліца на мапе гораду
Вуліца Кананічная ў Вікісховішчы

Была вуліцай паселішча Акул, далучанай да Кракава у 1401 годзе; тут знаходзіліся дамы катэдральных канонікаў (сьвятароў, якія кіравалі катэдрай), да нашых дзён захавалася шмат рэнэсансавых і барочных камяніцаў з дэкаратыўнымі парталамі.

Від з поўдня, з-пад вавэльскага ўзгорка

Працягам паўднёвага фасаду некалі быў абарончы мур з Бакавой брамай.

Камяніца №1 (Палац Самуэля Мацяёўскага)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камяніца №2 (Камяніца пад Анёламі)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом знаходзіцца на рагу вуліц Сэнацкай і Кананічнай, пабудаваны ў другой палове XVI стагодзьдзя шляхам злучэньня дзвюх гатычных камяніцаў, найвялікшым упрыгожаньнем якога зьяўляецца высокі атык - крэнеляж. Цяпер гэта прыватны жылы дом.

Камяніца №3 (Інтэрнат убогіх кананістаў)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камяніца №6 (Рыцарскі дом)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты дом быў пабудаваны ў першай палове XІV стагодзьдзя. Першапачаткова тут было два дамы, паміж якімі ішла вуліца да муроў, узьведзеных канонікамі Янам Сухівількам і Якубам Шыжыкам з Фалькова. Пасьля пажару 1455 году дамы былі аб’яднаныя ў адзін вялікі будынак. У XVІ стагодзьдзі ён двойчы перабудоўваўся, адзін раз пры біскупе Яне Канарскім, пасьля якога захаваўся герб Габданк, зьмешчаны ў шпонцы прытворнага скляпеньня й адной з сутарэньняў. І другі раз у другой палове стагодзьдзя. У выніку гэтай рэканструкцыі будынак набыў характар ​​гарадзкога палаца з дваровай галерэяй, багатымі позьнегатычнымі дэталямі, якія часткова захаваліся (муроўка вокнаў, 2 слупы паміж вокнамі) і эркерам на фасадзе, які падтрымліваецца двума слупкамі. Перабудовы ў 18-19 стагодзьдзях цалкам зьнішчылі рэшткі готыкі і рэнэсансу. У 1787–1788 гадах па ініцыятыве каноніка Бэнэдыкта Тшэбіньскага дом быў перабудаваны архітэктарамі Каралем Крышкерам і Юзэфам Ле Брунам, якія спраектавалі сучасны нэаклясычны фасад. Прыгожыя насьценныя ўпрыгажэньні паходзяць з таго часу альбо зь мяжы 18 і 19 стагодзьдзяў. Іх тэма - мора й прыбярэжны пэйзаж. Паліхроміі падобнай тэматыкі няма ва ўсім Кракаве. У ХІХ стагодзьдзі ідуць далейшыя перабудовы, зьвязаныя са зьменай прызначэньня будынка. Да ХІХ ст. гэта была рэзыдэнцыя канонікаў (пасьля 1810 г. тут жыў Гуга Калантай).

З 1878 г. тут разьмяшчалася друкарня Ўладзіслава Людвіка Анчыца, у якой у 1891 годзе, быў надрукаваны паэтычны зборнік Дудка Беларуская беларускага паэта Францішка Багушэвіча.

З 1892 па 1970-я гады тут знаходзілася рэзыдэнцыя земскага суда. Пасьля рэканструкцыі ў 1979–1983 гадах у камяніцы на сацыяльныя сродкі (пераехала ў 2002 годзе на вул. Шчэпанскую, 11) быў створаны Музэй Станіслава Высьпянскага як філіял Нацыянальнага музэю. Зараз тут разьмяшчаюцца некаторыя факультэты Папскага ўнівэрсытэту Яна Паўла ІІ.

Гістарычны будынак, які належыць Кракаўскай Мітрапалітальнай Курыі. Тут знаходзіцца рэстаран.

Камяніца №16 (Гатэль Капэрнік)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камяніца №25 (Дом Длугаша)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]