Калёс Родаскі
Выгляд
| Славутасьць | |
Калёс Родаскі | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжаньне | Родас |
| Аўтар праекту | Харэс Ліндаскі[d] |
| Дата заснаваньня | 284 да н. э. |
Калёс Родаскі (па-грэцку: Κολοσσός της Ρόδου, па-лацінску: Colossus Rhodi) — гіганцкая статуя старажытнагрэцкага бога Сонца Геліяса, якая стаяла ў партовым горадзе Радосе, разьмешчаным на аднайменнай высьпе ў Эгейскім моры, Грэцыя. Адно з «Сямі цудаў сьвету».