Эляндзкі мост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Эляндзкі мост (па-швэдзку: Ölandsbron) — аўтадарожны мост у Швэцыі, які злучае горад Кальмар на беразе Скандынаўскага паўвостраву з горадам Фэр’естадэн на востраве Элянд на ўсход ад Кальмару, перасякаючы тым самым праліў Кальмарсунд. Узімку Кальмарсунд можа замярзаць, а ветравыя хуткасьці цячэньняў звычайна не перавышаюць 4 км/г[1].

Даўжыня мосту роўная 6072 мэтры, ён мае 156 апораў і характэрны горб у заходняй яго частцы, створаны, каб забясьпечыць 36-мэтровы прасьвет суднаў, якія праходзяць пад мостам. Мост зьяўляецца самым доўгім у Швэцыі. Эрэсундзкі мост перавышае яго па даўжыні, але толькі частка яго знаходзіцца ў Швэцыі.

Фатаграфія эляндзкага моста, выгляд з Элянду

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эляндзкі мостсховішча мультымэдыйных матэрыялаў