КальЯн
| КальЯн | |
| Гады | 1996 — цяпер |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Горадня, Беларусь |
| Мова | беларуская, расейская |
| Жанр | панк |
| Удзельнікі |
|
| kalian.grodno.by | |
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гурт «КальЯн» створаны ў верасьні 1996 году. Былі запісаныя 2 акустычныя і 2 электрычныя альбомы: «У краіне цудаў» (1997), «БН» (1999). У 2000—2001 гадах пра каманду нічога не было чуваць. Справа ў тым, што яна знаходзілася ў стане паўраспаду. Музыкі спрабавалі ўдзельнічаць у шматлікіх праектах («С. М. Родин», «С. Р.К.» і іншых), аднак яны не ўвянчаліся посьпехам. З красавіка 2001 году «КальЯн» у абноўленым складзе пачаў працаваць над новай праграмай, якая была запісаная ў Горадні ў пачатку сьнежня 2001 («Ноўбадзі»). Апошняя на дадзены момант праца гурта, мае назву «Антыпазітыў» (2011). Зараз гурт адышоў ад фольк-панку і экспэрымэнтуе з гукам, не зьмяняючы, аднак, сваёй сутнасьці, тэкставай сацыяльнай скіраванасьці.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На працягу ўсяго часу існаваньня гурт не выражаў поглядаў якіх-небудзь людзей звонку, не зьяўляўся прыхільнікам (а яе музыкі чальцамі) якой-небудзь партыі або афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадзтва, гурт «КальЯн» лічыць наяўнасьць фізычнага і духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы і яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацыяў, тэлебачаньня, цэркваў, рэлігійных сэктаў і г. д., а таксама з боку іншых чалавечых індывідаў. Пра што, зрэшты і спрабуе сьпяваць.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У краіне цудаў (1997)
- Б.Н. (1999)
- Ноўбадзі (2001)
- Голая правда (2005)
- Антыпазітыў (2011)
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Hate» (2005)
Удзел у складанках
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сэрца Эўропы in rock (2001) — «Przemoc»
- Прэм'ер Тузін 2006 (2006) — «Радыёактыўны сьнег»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксандар «Міхалыч» Дзянісаў: вакал
- Ільля «Ільябл»: гітара, вакал
- Кастусь «Кот»: бас-гітара, бэк-вакал
- Лізавета: скрыпка, флейта
- Аляксандар «Сыр»: бубны
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная старонка (рас.)
- КальЯн: Чудесное воскрешение группы // Музыкальная газета, 2007 (рас.)