Казімер Пацэвіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пацэвіч.
Казімер Пацэвіч Kazimierz Pacewicz | |
22 лістапада 1895[1] — 15 жніўня 1974 (78 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Прыналежнасьць | |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1916—1925 |
Званьне | капітан |
Казі́мер Пацэ́віч (па-польску: Kazimierz Pacewicz; 22 лістапада 1895, Пружана Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 15 жніўня 1974, Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Аўгустына Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў[2]. Навучаўся ў гарадзенскай гімназіі, пасьля яе закрыцьця скончыў гандлёвую школу ў Берасьці і працягнуў навучаньне ў Гандлёвым інстытуце ў Маскве.
У 1916 годзе мабілізаваны ў артылерыйскія войскі. У 1917 скончыў Міхайлаўскую акадэмію артылерыі(ru) ў Петраградзе. У студзені 1918 року далучыўся да I Польскага корпусу(pl), дзе служыў афіцэрам 2-й брыгады артылерыі. Калі корпус расфармавалі, быў камэндантам выведнага аддзелу Польскай вайсковай арганізацыі ва Ўкраіне.
Зь лістапада 1918 — у Польскім войску(pl). У 1920 годзе атрымаў званьне паручніка. Ваяваў ва Ўкраіне і на летувіскім фронце. З 1921 служыў у 5-й дывізіі коннай артылерыі, дзе атрымаў званьне капітана[3].
29 чэрвеня 1922 року[2] ажаніўся з Соф’яй з Голубаў.
Да 1924 навучаўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў(pl) пад кіраўніцтвам Ігнацыя Пянькоўскага(pl), а з 1924 — знанага кракаўскага мастака Юзэфа Панкевіча[4].
У 1925 быў пераведзены ў вайсковую рэзэрву на 12 месяцаў, але на службу ўжо не вярнуўся. У сьнежні 1925 выехаў зь іншымі вучнямі Панкевіча ў Парыж дзеля працягу навучаньня, але ў 1927 з прычыны хваробы жонкі вярнуўся дахаты. Ад 1930 зноўку жыў у Парыжы, падтрымліваючы стасункі з Панкевічам. Удзельнічаў у выставах «Парыскае групы польскіх плястыкаў» і ў індывідуальных выставах, у Амстэрдаме.
Другая сусьветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 року яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Выканаў тут 30 каляровых плякатаў для альбому «Польскія ўзброеныя сілы цягам стагодзьдзяў», выдадзены ў 1944 року. Выкладаў у мастацкай школе ў Рэдынгу, працягваў маляваць і выстаўляцца ў галерэях.
Казімер памёр 15 жніўня 1974 у польскім шпіталі(en) ў Пэнлі (Ўэйлз). Пахаваны на могілках у лёнданскім прадмесьці Ганэрзбэры[2].
Па ягонай сьмерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музэям[5]. У 1988 року Нацыянальны музэй у Варшаве перадаў творы Пацэвіча са сваіх збораў Рэгіянальнаму музэю(pl) ў Седльцах. Цяпер гэты музэй зьмяшчае найвялікшую калекцыю карцінаў мастака ў Польшчы — больш за 70 карцінаў алеем[6].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бацькі — Аўгустын і Сафія Пацэвічы.
- Сястра — Гелена Пацэвіч (1901—1984).
- Жонка Сафія (у дзявоцтве Голуб; 1895 — 20 сакавіка 1979) — географ, лыжніца, чэмпіёнка Польшчы сярод жанчын (1920)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kazimierz Pacewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ^ а б в Kazimierz Pacewicz (ID: psb.21422.1) (пол.) Wielka Genealogia Minakowskiego. M.J. Minakowski. Праверана 17 студзеня 2014 г.
- ^ Zwiad. Sygnatura Kazimierz Pacewicz (пол.). Sprzedajemy.pl Sp. z o.o.. Праверана 17 студзеня 2014 г.
- ^ Kazimierz Pacewicz, Józef Pankiewicz!!! Rarytas (numer 723296935) (пол.) Publiczne Archiwum Allegro Праверана 14 лютага 2012 г.
- ^ а б Hołub-Pacewiczowa Zofia (пол.) Zakopiański Portal Internetowy. MATinternet s.c. — Zakopane. Праверана 14 лютага 2012 г.
- ^ Malarstwo Kazimierza Pacewicza (16.VI-25.VIII.2013 r.) (пол.) Wystawy i imprezy. Muzeum Regionalne w Siedlcach. Праверана 17 студзеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія (пол.) на бачыне Рэгіянальнага музэю ў Седльцах