Казімер Нарбут (1838—1903)
| Kazimierz Narbutt | |
герб «Трубы» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1838 |
| Памёр | 1903 |
| Пахаваны | Кракаў (Польшча), Ракавіцкія могілкі |
| Род | Нарбут |
| Бацькі | Караль Нарбут[d] Людвіка Эстка[d] |
| Дзейнасьць | вайсковец |
Казімер Нарбут (па-польску: Kazimierz Narbutt, 1838 — 1903, Кракаў, Польшча) — адстаўны капітан, удзельнік Вызвольнага паўстаньня 1863 году.
Шляхціц Кобрыньскага павету. Браў удзел у баявых дзеяньнях паўстанцаў на тэрыторыі Падляшша і Заходняга Палесься. У атрадзе, які быў створаны ў красавіку 1863 у прыбускіх лясах і якім камандаваў выхаванец духоўнай сэмінарыі Стасякевіч, Казімер Нарбут быў начальнікам штабу. Атрад, у якім было да 300 чалавек, дзейнічаў у Берасьцейскім павеце. 14 траўня 1863 гэты атрад быў разьбіты расейскімі войскамі каля в. Чэрск Берасьцейскага павету.
Пазьней капітан Казімер Нарбут узначальваў свой атрад з 80 вершнікаў, які дзейнічаў у Берасьцейскім і Кобрыньскім паветах.
Пасьля задушэньня паўстаньня жыў у эміграцыі. Служыў у францускім і швайцарскім войску. Пазьней вярнуўся ў Польшчу і быў землеўладальнікам. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m. st. Warszawy, t. I, Warszawa 2004.