Каб людзі не журыліся
Выгляд
Каб людзі не журыліся | |
Аўтар | Андрэй Макаёнак |
---|---|
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 1959 |
Каб людзі не журыліся — п’еса, напісаная А. Макаёнкам ў 1958 годзе і пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатру ў 1959 годзе.
У п’есе раскрываюцца праблемы сельскай рэчаіснасьці, пытаньні калгаснага будаўніцтва, паказваюцца людзі з абывацельскай псыхалёгіяй, асэнсоўваюцца жыцьцёвыя клопаты сельскіх працаўнікоў[1].
Хлёстка напісаныя сатырычныя вобразы калгаснага старшыні Самасеева і райплянаўскага начальніка Гудзеева.
Ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьцяпан Бірыла — Гудзееў, начальнік райпляну
- Барыс Платонаў — Кавальчук
- Глеб Глебаў — Самасееў, старшыня калгасу
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі купалаўцы захацелі паехаць з п’есай у Кіеў, дазволу ня даў сакратар ЦК КПБ па ідэалёгіі Цімафей Гарбуноў, які палічыў, што суседзі будуць сьмяяцца зь беларусаў. І твор зьнялі з рэпэртуару[2].