Зігібода I
Выгляд
| Зігібода | |
| лац. Sigibodus | |
| біскуп Шпаеру | |
|---|---|
| 1038 — 1051 | |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
| Памёр | 1051 |
Зігібода (лац. Sigibodus[1], ням. Sigibodo ; ? — 1051) — біскуп Шпаеру (1038—1051).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіў з франкаў, атрымаў духоўную адукацыю ў Шпаеры. Стаў біскупам у 1038 годзе. За ім непадалёк ад Шпаерскага касьцёла заснавалі кляштар. У 1040 годзе асьвяціў касьцёл у Вольмэсгайме, які цяпер лічыццца найстарэйшай захаванай вясковай царквой у Пфальцы[2].