Зьміцер Сурановіч
Дзьмітры Сурановіч | |
Краіна | Расея Беларусь |
---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1995 (29 гадоў) |
Скончыў кар’еру | 2013 |
Чэмпіянат Эўропы Формулы-3 | |
Каманды | Фортэк Мотаспорт |
Праведзеных гонак | 3 |
Здабытых перамог | 0 |
Стартавых лідэрстваў | 0 |
Найхутчэйшых колаў | 0 |
Ранейшыя сэрыі | |
| |
Дзьмі́тры І́гаравіч Сурано́віч (нар., 27 чэрвеня 1995, Менск, Беларусь) — прафэсійны расейскі аўтагоначнік беларускага паходжаньня.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца картынгам з 2008 року. Фіналіст Кубка сьвету і Кубка Эўропы ў катэгорыі KF3 (2008). Чэмпіён Расеі ў катэгорыях KF3 і KF2 2009 і 2010 рокаў адпаведна[1].
У 2011 року, дасягнуўшы 16-гадовага веку, перайшоў у гонкі з адкрытымі коламі, далучыўшыся да каманды Формулы Абарт «Эўранова Рэйсінг(d)». У гэтым сэзоне правёў чатыры заключныя этапы, набраўшы і ў італьянскай, і ў эўрапейскай сэрыях па адным пункце.
У 2012 року Зьміцер Сурановіч перайшоў у каманду «Віктары Мотар Рэйсінг» дзеля ўдзелу ў гоначнай сэрыі Таёты(d). На этапе ў Тымару ўпершыню трапіў на подыюм, заняўшы 2-е месца[2]. У гэтым жа годзе Зьміцер Сурановіч дэбютаваў у сэрыі GP3 за каманду Маруся(d) Мэйнар Рэйсінг(d), дзе быў дыскваліфікаваны пасьля другой гонкі за ігнараваньне чорных і аранжавых сьцягоў і за ўчыненьне сутыкненьня з Конарам Дэлі.
У сэзоне 2013 року Зьміцер Сурановіч дэбютаваў у эўрапейскай Формуле-3 за каманду Фортэк(d). Аднак пасьля першай гонкі скончыў выступы праз адсутнасьць фінансаў. Неўзабаве пасьля скончыў гоначную кар’еру.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Сэрыя | Каманда | Гонкі | Перамогі | Поўлы | Найх. колы | Подыюмы | Пункты | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2011 | Эўрапейская сэрыя Формулы Абарт | Эўранова Рэйсінг ад Фортэк | 8 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 25-е |
Італьянская сэрыя Формулы Абарт | 4 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 24-е | ||
2012 | Гоначная сэрыя Таёты | Віктары Мотар Рэйсінг | 9 | 0 | 0 | 0 | 1 | 319 | 9-е |
Сэрыя GP3 | Маруся Мэйнар Рэйсінг | 15 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 23-е | |
2013 | Адкрыты чэмпіянат Бразыліі Формулы-3 | Хайтэк Рэйсінг Бразылія | 1 | 0 | 0 | 0 | 1 | няма | 2-е |
Чэмпіянат Эўропы Формулы-3 | Фортэк Мотаспорт | 3 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 33-е |
Сэрыя GP3
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу](ключ) Вылучаныя тоўстым гонкі пазначаюць поўл-пазыцыю; вылучаныя курсівам — найхутчэйшае кола. «ГОН» азначае асноўную гонку, «СПР» азначае спрынт.
Год | Каманда | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | Залік | Пункты |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Маруся Мэйнар Рэйсінг | КАТ ГОН 11 |
CAT СПР Сых |
МАН ГОН 16 |
МАН СПР Дск |
ВАЛ ГОН Сых |
ВАЛ СПР 15 |
СЫЛ ГОН 22 |
СЫЛ СПР 20 |
ГОК ГОН 15 |
ГОК СПР 14 |
ХУН ГОН Сых |
ХУН СПР 16 |
СПА ГОН 22 |
СПА СПР 18 |
МНЦ ГОН 22 |
МНЦ СПР НеС |
23-і | 0 |
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька, Ігар Сурановіч — беларускі прадпрымальнік, топ-мэнэджар, інвэстар, гулец хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі[3].
Зьміцер займаецца таксама лучніцтвам і тэнісам. У 2017 атрымаў навуковую ступень у лікавым аналізе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кабановский, Александр (3 лютага 2012) GP3: Дмитрий Суранович подписал контракт с Marussia Manor (рас.) F1News.Ru Праверана 22 чэрвеня 2024 г.
- ^ Кабановский, Александр (23 студзеня 2012) Дмитрий Суранович поднялся на подиум Toyota Racing Series (рас.) F1News.Ru Праверана 22 чэрвеня 2024 г.
- ^ Што зьвязвае Віктара Лукашэнку з банкаўскай групай „Rothschild“? Расказваем пра палёт старэйшага сына Лукашэнкі ў Італію Аналітыка. Белсат (8 верасьня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на DriverDB.com
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Супадае зь Вікізьвесткамі
- Беларускія аўтагоначнікі
- Расейскія аўтагоначнікі
- Гоначнікі Формулы Абарт
- Гоначнікі рэгіянальнага чэмпіянату Формулы Акіяніі
- Гоначнікі сэрыі GP3
- Гоншчыкі эўрапейскай Формулы-3
- Кіроўцы „Мэйнар Мотаспорт“
- Кіроўцы „Вінчэнца Сасьпіры Рэйсінг“
- Кіроўцы „Фортэк Мотаспорт“
- Кіроўцы „Хайтэк Гран-пры“