Беларускі гістарычны часопіс
Выгляд
(Перанакіравана з «Беларускі Гістарычны Часопіс»)
Беларускі Гістарычны Часопіс | |
Тэматыка | Гістарычны часопіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | Штомесяц (зь ліпеня 2003) |
Краіна | Беларусь |
Заснавальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Беларускае таварыства «Веды» |
Выдавец | Адукацыя і выхаваньне[d] |
Галоўны рэдактар | |
Дата заснаваньня | 1993 |
Мова | Беларуская, расейская |
ISSN | 1993-1999 |
Афіцыйны сайт | Беларускі гістарычны часопіс |
Беларускі Гістарычны Часопіс — гістарычны навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс.
Заснаваны ў 1993 годзе. Заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Пачатковая школа», «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт».
Выдаваўся 4 разы на год. Зь ліпеня 2003 выдаецца штомесяц. Зьмяшчае матэрыялы па палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфэсіянальнай гісторыі, гісторыі палітычных партыяў і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадзкага жыцьця, гістарычнай інфарматыкі і іншыя, якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхаваньня моладзі.
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Кушнер (1993—2011)
- Максім Гальпяровіч (2011—2021)
- Аляксандар Корзюк (з 2022)[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Электронны каталёг». «Беларускі Гістарычны Часопіс» ў Навуковай бібліятэцы БНТУ.
- «Беларускі Гістарычны Часопіс» ў Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат