Перайсьці да зьместу

Зьдзецелка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Зьдзецелка
лац. Ździeciełka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Юравічаў
Вусьце Моўчадзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Дзятлаўскі раён
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 151 км²
Нахіл воднай паверхні 2,1‰

Зьдзецелка — рака ў Беларусі, левы прыток Моўчадзі (басэйн Нёману). Цячэ ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскае вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1%.

На рацэ стаіць места Зьдзецел.

Пачынаецца каля вёскі Юравічаў, у межах Наваградзкага ўзвышша, упадае ў Гезгальскае вадасховішча (на рацэ Моўчадзі) на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Гезгалаў. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

Іншыя назвы ракі:

  • Памара́йка;
  • Дзя́тлаўка;
  • Дзя́нцелка;
  • Зі́тала;

У гістарычных крыніцах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дакумэнце XVI ст. пішацца пра вёску Засецьце, побач зь якой знаходзіўся «застенокь … сеножатный надь рекою Здетелкою обаполъ реки, которого есть волока целая съ полемъ и сь кустовьемъ».[2]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 144.
  2. ^ Русаў П. Паходжанне назвы «Дзятлава» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1