Зьбігнеў Пашкевіч
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пашкевіч.
Зьбігнеў Пашкевіч | |
Род дзейнасьці | удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 верасьня 1928 |
Месца нараджэньня | в. Крапіўна, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Зьбігнеў Пашкевіч (12 верасьня 1928, в. Крапіўна, цяпер Смаргонскі раён) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949—1950 гг (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле).
Вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. У пачатку 1950, калі быў вучнем 9 клясы, арыштаваны і летам таго ж году ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі па справе мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня ў канцлягерох. Пасьля сьмерці Сталіна вярнуўся на Бацькаўшчыну хворым чалавекам, уладкаваўся на працу ў Маладэчне.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-07-3
- Пашкевіч Зьбігнеў. «Перажыў польскую ўладу, нямецкую, і камуністаў перажыву!» у кнізе Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут!
- Міхась Чарняўскі «Як пошуг маланкі», 2006, Тэхналогія, Нашы славутыя землякі, 71 с, ISBN 985—458-139-Х