Зыгмунт Сідаровіч
Выгляд
Зыгмунт Сідаровіч | |
| Дата нараджэньня | 1 красавіка 1846[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 2 траўня 1881[1][2][4] (35 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | маляр |

Зыгмунт Сідаровіч (па-польску: Zygmunt Sidorowicz; 1846, Львоў — 1881, Вена) — польскі мастак, пэйзажыст, пісаў таксама партрэты.
Пасьля сканчэньня політэхнічных штудыяў у Львове выехаў на навучаньне ў Венскую акадэмію, дзе займаўся ў 1864—1867. Вярнуўшыся ўва Львоў, зарганізаваў сваю выставу. У 1873 выехаў навучацца ў Мюнхэн. Уваходзіў у кола такіх маляроў, як Юзэф Брант, Аляксандар Коціс, У. Брахоцкі. У 1878 выехаў у Вену.
Вядомы перш за ўсё маляваньнем сьціплых пэйзажаў, што адлюстроўвалі занядбаны стан польскае вёскі ў розны час дню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в RKDartists (нід.)
- ^ а б Zygmunt Sidorowicz // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Zygmunt Sidorowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ abART
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska, Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą, Wydawnictwo Kluszczyński, 2003, ISBN 83-88080-85-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зыгмунт Сідаровіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў