Зорачкі на Зямлі
Таары замін пар | |
Taare Zameen Par | |
Жанр | драматычны фільм[1][2], дзіцячы фільм[d] і музычны фільм[d][3][4] |
---|---|
Рэжысэр | Аамір Хан |
Сцэнарыст | Амоле Гуптэ |
Прадусар | Аамір Хан |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | Сэту |
Мантаж | Дыпа Бхат’я |
Вытворчасьць | Індыя: Aamir Khan Productions (фільм) UTV Home Entertainment (DVD) Міжнародная: PVR Pictures (фільм) Buena Vista Home Entertainment (DVD) |
Распаўсюд | Rai[d] і Netflix[5] |
Дата выхаду | 21 сьнежня 2007 |
Працягласьць | 164 хвіліны |
Краіна | Індыя |
Мова | гіндзі ангельская |
Бюджэт | 12 крораў |
Прыбытак | 88,97 крораў |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Таары замін пар» (гіндзі: तारे ज़मीन पर, урду: تارے زمین پر), перавыдадзены студыяй Disney пад назвай «Як зорачкі на Зямлі» (па-ангельску: Like Stars on Earth) — індыйскі драматычны фільм рэжысэра Ааміра Хана, выдадзены ў 2007 року. Стаў адным з найбольш пасьпяховых балівудзкіх фільмаў. Ролю настаўніка згуляў сам Аамір Хан, для якога гэты фільм стаў рэжысэрскім дэбютам.
Фільм апавядае гісторыю васьмігадовага Ішаана (Даршыль Сафары). Ён вельмі захапляецца маляваньнем, аднак з-за благіх паказьнікаў па іншых прадметах бацькі накіроўваюць яго ў інтэрнат. Новы настаўнік Ішаана (Аамір Хан) высьвятляе, што ў хлапца дысьлексія, і дапамагае пераадолець ягоныя цяжкасьці.
«Таары замін пар» атрымаў некалькі ўзнагародаў, сярод якіх Узнагарода Filmfare за найлепшы фільм і Нацыянальную прэмію Індыі за найлепшы фільм пра сямейны дабрабыт (абедзьве — 2008). Акрамя таго, факт ягонага перавыданьня на дыснэеўскім DVD зрабіў фільм першым індыйскім, правы на распаўсюд якога набыла міжнародная кампанія.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароды Зорны экран:
- Зорны экран найлепшаму рэжысэру — Аамір Хан (разам з Шыміт Амінам за «Чак дэ! Індыя»)
- Зорны экран за найлепшы рэжысэрскі дэбют — Аамір Хан
- Зорны экран найлепшаму актору другога пляну — Аамір Хан
- Прэмія журы Зорнага экрану найлепшаму актору — Даршыл Сафары
- Зорны экран за найлепшую дзіцячую ролю — Даршыл Сафары
- Зорны экран за найлепшы сцэнар — Амоле Гуптэ
- Зорны экран за найлепшыя дыялёгі — Амоле Гуптэ
- Зорны экран за найлепшыя тэксты песьняў — Прасаон Джошы
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лаліта Ляймі, індыйская мастачка, згуляла ў фільме самую сябе. Зьяўляецца ў фільме ў складзе журы конкурсу малюнкаў.
- Амоле Гуптэ напісаў сцэнар, у якім ушанаваў памяць свайго настаўніка маляваньня — «Нікхумба Сэра» — і сам намаляваў большасьць малюнкаў, што характарызавалі ўнутраны сьвет Ішаана.
- Сальман Хан прапанаваў Аамір Хану назваць фільм «Зорачкі на зямлі» (Таары замін пар). Назва ўзятая зь песьні «Не губляйце зорак на Зямлі», якая выконваецца ў фільме.
- Хата ў Панчгані, у якой Рам (Аамір Хам) побач са здымкам сваіх бацькоў зьмяшчае мадэль самалёта-карабля, збудаванага хлопчыкам, сапраўды належыць Ааміру.
- Спрабуючы ўсталяваць кантакт з закрытым маўклівым хлапцом, настаўнік распавядае пра людзей, якія, як і той, дысьлектыкі: Айнштайна, Леанарда да Вінчы, Эдысана, Пікаса і Абхішка Бачана, які ў дзяцей асацыюецца з «Дхумам».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Афіцыйная бачына
- Зорачкі на Зямлі (анг.) на сайце IMDb
- «Як зорачкі на Зямлі» на бачыне Walt Disney Home Entertainment