Заўтра будзе позна
Выгляд
| Заўтра будзе позна | |
| Zajtra bude neskoro | |
| Жанр | вайскова-біяграфічны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст |
|
| У ролях | |
| Кампазытар | Сьветазар Страчына |
| Апэратар |
|
| Мантаж | Максіміліян Рэмень |
| Мастак | Anton Krajčovič[d][1] |
| Вытворчасьць |
|
| Дата выхаду | 1972 |
| Працягласьць | 87 хв. |
| Краіна | |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
«За́ўтра бу́дзе по́зна» (па-славацку: Zajtra bude neskoro, па-расейску: Завтра будет поздно…) — чэхаславацка-савецкі ваенны фільм 1972 року рэжысэраў Марціна Цяпака і Аляксандра Карпава. Створаны супольна кінастудыямі «Беларусьфільм» (Менск) і «Студыяй мастацкіх фільмаў» (Браціслава). Ролю галоўнага героя, славацкага вайскоўца Яна Налепкі, выканаў Мілан Княжка. Падзеі стужкі адбываюцца ў Беларусі у першай палове 1943 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сюжэце фільму знайшла адлюстраваньне супольная барацьба славацкага антыфашыста Яна Налепкі, нацыянальнага героя Чэхаславаччыны і Героя Савецкага Саюзу, і савецкіх партызанаў з нацысцкімі захопнікамі ў гады Другой сусьветнай вайны. Дзеяньне фільму адбываецца на тэрыторыі Беларусі і ахоплівае зіму-вясну 1943 року.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мілан Княжка — капітан Ян Налепка
- Нона Мардзюкова — беларуская партызанка Кузюрка
- Яўгенія Ветлава — беларуская партызанка Вера
- Мая Булгакава — беларуская жанчына
- Фёдар Шмакаў — камісар партызанскага аддзелу
- Олда Главачак — Налепкаў ад’ютант Марцін
- Міхал Дочаламанскі — афіцэр Вэрмахту Браўніс
- Ёзэф Будзкі — палкоўнік Вэрмахту Ляўбэ
- Мікулаш Губа — камандзір 101-га славацкага палку Ланы
- Валянцін Белахвосьцік — камандзір аддзелу Іван Васільевіч
- Ігар Камароў — начальнік партызанскага штаба Міхалюта
- Віктар Шрамчанка — партызан Трафім
- Віктар Ганшын — інвалід Кірыл
- Юрай Сарваш — нямецкі маёр Гірнэр
- Іван Райняк — славацкі жаўнер Чаняк
- Антон Мрвэчка — славацкі надпаручнік Гобза
- Браніслаў Крыжан — славацкі жаўнер Прэсал
- Павал Кармунін — партызан
- Хары Швэйц — партызан Нікіфар
- Мікалай Мярзьлікін — партызан Васіль
- Улдыс Ліелдыджс — нямецкі жаўнер Курт
- Ёзэф Маерчык — славацкі жаўнер Чаплавіч
- Ёзэф Кронэр — беларускі настаўнік Іван Пятровіч
- Яраслаў Дзюрычак — славацкі жаўнер Крамер
- Антон Уліцкі — Паўлік
- Юрай Ковач — славацкі жаўнер
- Штэфан Турня — Руды
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Заўтра будзе позна (анг.) на сайце IMDb
- ↑ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.