Заўзятар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Заўзятар — асоба, зацікаўленая нейкай публічнай дысцыплінай, найчасьцей спартыўнай. Актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, зьвязаных зь ягонай улюбёнай дысцыплінай. Да заўзятараў залічваюцца перш за ўсё наведвальнікаў стадыёнаў, спартыўных залаў, і іншых аб'ектаў, але таксама і телегледачоў, якія глядзяць спартыўныя мерапрыемствы па тэлебачаньні. Роля сапраўднага заўзятара - гэта падтрымаць сваю каманду, улюбёнага спартоўца, краіну як пры перамогах, так і паразах.

Гэтае слова зьявілася ў беларускай мове ў першай палове 1980-ых, калі для замены запазычанага з расейскай мовы слова "балельшчык" яго запрапанавалі паэты Алег Бембель і Алесь Разанаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]