Касьцёл Сьвятой Барбары (Замосьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Замосьценскі касьцёл»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Краіна Беларусь
вёска Замосьце
Каардынаты 53°12′56.81″ пн. ш. 27°35′45.8″ у. д. / 53.2157806° пн. ш. 27.596056° у. д. / 53.2157806; 27.596056Каардынаты: 53°12′56.81″ пн. ш. 27°35′45.8″ у. д. / 53.2157806° пн. ш. 27.596056° у. д. / 53.2157806; 27.596056
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1640 ці 1649
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Барбары на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары
Касьцёл Сьвятой Барбары на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́й Барбары — каталіцкі храм першай паловы XVII стагодзьдзя ў в. Замосьце Слуцкага раёну. Помнік рэспубліканскага значэньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя зьвесткі пра касьцёл вельмі скупыя. Вядома, што ён быў фундаваны ў 1620 годзе (або ў 1649 г.) мясцовым шляхціцам Андрэем Самуілам Вінкаю-Ратамскім, а ў XVII стагодзьдзі пры ім была місія езуітаў[1]. У 1681—1683 гадах мастак Яцак Хіліцкі выканаў для касьцёлу 3 насьценныя кампазыцыі на гістарычныя тэмы[2].

У 1866 годзе прасьвечаны ў праваслаўную царкву. Пасьля 1920 году выкарыстоўваўся як культурная і гаспадарчая ўстанова. 3 1990-х гг. касьцёл пасьля рэстаўрацыі паводле праекту архітэктара В. Кондраля пачаў дзейнічаць[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл уяўляе сабой мураваны аднанэфавы будынак, які складаецца з квадратнага ў пляне асноўнага аб’ёму, пяціграннай алтарнай апсіды і вежападобнага бабінца. Бабінец, пэўна, перабудаваны ў XIX ст., уяўляе сабой магутны прызматычны вежападобны чацьвярык з трохвугольным франтонам і руставаным арачным уваходам, звонку ня мае гарызантальных падзелаў, што надае яму асаблівую важкасьць. Грані апсіды прымыкаюць да нефа пад косым вуглом, нібы будаўнік імкнуўся надаць паўцыркульны абрыс. Па баках прылягаюць выцягнутыя ўпоперак сакрысьціі. Касьцёл накрыты агульным двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы.

Інтэр’ер
Алтарная частка

Муры нэфу аздобленыя тонкімі пілястрамі і завершаныя прафіляваным карнізам. Вокны высокія, з паўцыркульным завяршэньнем. Над ніжнім ярусам бабінца крыжовае скляпеньне, вокны з лучковымі завяршэньнямі. Над асноўным памяшканьнем плоская драўляная столь (першапачатковае перакрыцьце не захавалася). Калісьці ў галоўным алтары знаходзілася карціна «Укрыжаваньне» вядомага мастака Шымана Чаховіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с — ISBN 5-85700-078-5.
  2. ^ Яцак Хіліцкі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с — ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000554