Азярышчанскі замак
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Азярышчанскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Азярышча |
Каардынаты | 55°50′39″ пн. ш. 30°01′32″ у. д. / 55.84417° пн. ш. 30.02556° у. д.Каардынаты: 55°50′39″ пн. ш. 30°01′32″ у. д. / 55.84417° пн. ш. 30.02556° у. д. |
Азярышчанскі замак |
Азярышчанскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Азярышчы. Знаходзіўся за 3 км ад мястэчка на паўвысьпе возера Езярышча, калі вёскі Мясьцечка. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVI ст. Азярышчанскі быў другім сваёй значнасьцю ў Полацкай зямлі пасьля самаго Полацку і паводле храніста Р. Гейдэнштэйна разам з Полацкам панаваў «над усім краем»[1]. За часамі Інфлянцкай вайны ў ліпені і лістападзе 1564 году маскоўскія захопнікі штурмавалі замак. Першы штурм абаронцы Вялікага Княства Літоўскага адбілі, а варожае войска разьбілі, аднак у выніку другой выправы маскоўцы захапілі замак. Захопнікі аднавілі фартыфікацыі. Пазьней замак паднаўляўся ў 1579 годзе па вызваленьні войскам Стэфана Баторыя і ў 1616 гадох.
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у жніўні 1654 году замак захапілі маскоўскія войскамі на чале з ваяводам С. Стрэшневым.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замчышча абсьледаваў у 1950 годзе Леанід Аляксееў. У 1971 годзе Георгі Штыхаў зрабіў плян замчышча і правёў шурфаванььне. У 1979 годзе Вольга Ляўко правяла раскопкі (на плошчы 100 м²)
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаў пляцоўку чатырохкутнай формы, памерам 100 на 120 мэтраў. З усходняга і паўночнага бакоў захаваліся валы вышынёй 2—4 мэтраў (мелі даўжыню 168 мэтраў і аддзялялі замак ад мястэчка), выразна відаць месцы, дзе былі тры вежы. Дыямэтры іх каля 15 мэтраў. З паўночнага боку прасочваецца роў, які аддзяляў замчышча ад астатняй тэрыторыі паўвыспы. У час паводкі нізкая частка залівалася вадой, і замчышча ператваралася ў фартэцыю на высьпе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2