Перайсьці да зьместу

Бран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Замак Бран»)
Замак Бран
Замак Бран (іншы выгляд)

Замак Бран (па-румынску: Bran, па-нямецку: Törzburg, па-вугорску: Törcsvár) — замак у Румыніі, у гістарычнай вобласьці Трансыльваніі, за 30 км ад Брашава, які набыў вядомасьць як замак Дракулы.

У 1212 годзе рыцары Тэўтонскага ордэну пабудавалі ў вобласьці Бурцэнлянд у Карпатах драўляны замак Дытрыхштайн, але ўжо ў 1242 ён быў зьнішчаны манголамі. У 1377 годзе вугорскі кароль Людвіг Вялікі выдаў прывілей брашаўскім немцам пабудаваць на гэтым месцы мытны замак. Да 1427 замак належыў вугорскай кароне, з 1498 — гораду Кронштату. У XV—XVIII стагодзьдзях Бран некалькі разоў спрабавалі ўзяць туркі, але беспясьпяхова. У XIX стагодзьдзі замак заняпаў. З 1916 — у складзе Румыніі. У 1920 жыхары Брашава падаравалі замак каралеве Румыніі Марыі. Пасьля Другой сустветнай вайны належаў камуністычнай Румыніі. 26 траўня 2006 быў вернуты прадстаўнікам сям’і Габсбургаў, якія 1 чэрвеня 2009 адчынілі ў замку музэй.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брансховішча мультымэдыйных матэрыялаў